ЛІСТАПАД Юрый Іванавіч

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 59 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

66%UNITED STATES UNITED STATES
11.4%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
6.8%CANADA CANADA
4.5%BELARUS BELARUS
2.5%AUSTRALIA AUSTRALIA
2%UNITED KINGDOM UNITED KINGDOM
1.6%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
ЛІСТАПАД Юрый Іванавіч

ЛІСТАПАД Юрый Іванавіч

(красавік 1897, в. Варкавічы Слуцкага р-на – 05.06.1938), беларускі палітычны дзеяч. Скончыў Панявежскую настаўніцкую семінарыю (1914). Удзельнік Слуцкага паўстання 1920 г., член Беларускай рады Случчыны (1920).  У 1925 г. арыштаваны ДПУ БССР як кіраўнік “контррэвалюцыйнай арганізацыі”, у якую ўваходзілі настаўнікі і слухачы агульнаадукацыйных курсаў Слуцка, асуджаны на 5 гадоў турмы. У 1927 г. вызвалены. Летам  1930 г. зноў арыштаваны па справе “Саюза вызвалення Беларусі”, вызвалены. У кастрычніку 1933 г. арыштаваны па справе “Беларускага нацыянальнага цэнтра” і ў студзені 1934 г. асуджаны на 8 гадоў лагераў.  31 сакавіка 1938 г. прагавораны да вышэйшай меры пакарання – расстрэлу. Рэабілітаваны ў 1956 г.

 

Анатоль Змітравіч Крывенка (1942, Мінск).

“Сябар рады Случчыны Юрка Лістапад” 1995.

ДВП, алей. 40х30 см.