КАЯЛОВІЧ Альберт (1609—77)

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 592 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.8%UNITED STATES UNITED STATES
25.7%CHINA CHINA
5.5%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
5%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
4%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.8%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
КАЯЛОВІЧ Альберт (1609—77)

Гісторык, філосаф, тэолаг, літаратар, рэлігійны палеміст. Нарадзіўся ў г. Коўна (Каунас) у шляхецкай сям'і. У 1627 уступіў у ордэн езуітаў. У 1629— 32 вывучаў філасофію ў Нясвіжы, затым тэалогію ў Віленскім універсітэце. Выкладаў рыторыку, паэтыку, філасофію, тэалогію ў Смаленску, Браневе, Вільні, Брэсце i інш. гарадах. Прайшоў шлях ад выкладчыка калегіума да рэк­тара Віленскага універсітэта. Быў арганізатарам  i актыўным  удзельнікам дыскусій з кальвіністамі пры двары Радзівілаў. Шмат ездзіў па Беларусі, збіраў матэрыялы па геральдыцы. Меў вялікую   калекцыю   гербаў   Вялікага княства  Літоўскага.   Аўтар   2томнай «Гісторыі Літвы» (на лацінскай мове), ў     якой     крытычна      выкарыстаў «Хроніку...»    М.Стрыйкоўскага,    але быў   самастойны   ў   трактоўцы   асноўных падзей i ў форме падачы матэрыялу. Яго «Гісторыю Літвы» можна разглядаць як літаратурны помнік стылю барока з характэрнай для яго параднасцю, вытанчанасцю мовы i вялікай увагай да дэталяў. У працы «Мешаніна рэчаў» (»Miscellanea гегшп») К. расказаў пра розныя мясціны Вялікага кня­ства Літоўскага,  гісторыю хрысціянства ў гэтым краі, людзей, школы i інш. Ён распрацаваў курс лекцый па філасофіі,   якія   чытаў   у   Віленскім універсітэце ў 1641—44. У 1648 у Вільні выдаў кнігу «Зрок, удакладнены розумам, ці Як наглядны доказ з цудоўнымі з'явамі пустаты абвергнуты віленскім перыпатэтыкам пры дапамозе доказу рацыянальнага».  Гэта быў адказ на публікацыі італьянцакапуцына В. Магні. К. з пазіцый арыстоцелеўскай  фізікі  абвяргаў магчымасць пустаты ў прыродзе, наяўнасць якой спрабаваў «наглядна» даказаць у сваіх публічных экспериментах Магні. У тэарэтычнай аснове спрэчкі ляжыць супярэчнасць      паміж      «эмпірызмам» (Магні) i рацыяналізмам (К.), характэрная для культуры 17 ст., а таксама ў поглядзе на прыроду сувязі матэрыі i прасторы. К. адстойваў непарыўнасць сувязі матэрыі i прасторы. Ён зыходзіў з тых жа  фізічных  i  метафізічных прынцыпаў, што i Дэкарт, які застаўся ў пытанні аб пустаце перыпатэтыкам i «пленістам», нягледзячы на свой экс­перимент са з'явай, названай потым «тарычэлевай пустатой». У адрозненне ад Тарычэлі Магні не змог растлумачыць фізічную прыроду з'явы, якую наглядаў у доследзе: дзеянне атмасфернага ціску на трубку з разрэджаным паветрам.

Тв.: Historiae Lithuaniae pars prior: de rebus lithuanorum ante susceptam christianam religionem, conjuctionem Magni Lithuaniae Ducatus cum regno Poloniae, libri novem. Gdaсsk, 1650; Historiae Lithuaniae... a conjunctione Magni Ducatus

cum Regno Poloniae ad Unionem eorum Dominiorum, libri octo. Antverpiae, 1669; Miscellanea rerum. Vilnae, 1669; Collo№uia theologi cum politico de electione prudenti unius verae christianae religionis. Vilnae, 1640; O rzeczch do wiary naleї№cych. Rozmowy Theologa z rуznemi wiary prawdziwej przeciwnikami. Krakуw, 1671; Kalisz, 1758; Lwуw, 1780: Herbars rycerstwa W.X. Litewskiego... Krakуw, 1897.

Літ.: Чернышева Л.А. Латиноязычная традиция в культуре белорусского ба­рокко // Белороссика. Мн., 1980.

Л.А.Чарнышова.