КАЯЛОВІЧ (Kojalowicz) Войцех

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 69 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

66.5%UNITED STATES UNITED STATES
13.1%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
6.7%CANADA CANADA
4.4%BELARUS BELARUS
1.6%AUSTRALIA AUSTRALIA
1.6%GERMANY GERMANY
1.4%CHINA CHINA

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
КАЯЛОВІЧ (Kojalowicz) Войцех

Віюк (1609—6.10.1677)

 

Пісьменнік, палеміст, гісторык. Нарадзіўся ў Коўна ў шляхецкай сям'і. Вывучаў філасофію ў Нясвіжы (1629— 32), потым займаўся ў класе паэзіі ў Смаленску i ў Віленскай акадэміі. У 1634—38 навучаўся на тэалагічным факультэце Віленскай акадэміі, дзе пасля абароны дысертацыі на званне магістра філасофіі (1641) выкладаў логіку, фізіку i метафізіку, а таксама этыку. Быў прафесарам i рэктарам Віленскай акадэміі (1653—55), а пазней рэктарам дома езуітаўпрафесараў у Вільні. Апрача значнай колькасці палемічных твораў, накіраваных супраць кальвіністаў i наогул некатолікаў, а таксама розных багаслоўскіх трактатаў i біяграфій езуітаў, К. пакінуў шэраг твораў па гісторыі Беларусі i Літвы. Галоўныя з ix: «Гісторыя Літвы...» (ч. 1, Гданьск, 1650; ч. 2, Антверпен, 1669, на лац. мове), «Радзівілаўскі летапіс» (Вільня, 1653, на лац. мове). Яго «Псторыя...»' была выкладзена ў пэўнай ступені па «Хроніцы...» М.Стрыйкоўскага i з'явілася першым творам, які данёс да замежнага чытача звесткі пра гістарычныя падзеі ў Вялікім княстве Літоўскім. 3 яго генеалагічных прац найболын вядомы гербоўнік беларускай i літоўскай шляхты «Nomenclator» (Вільня, 1656). Памёр у Варша­ве.