Старасвецкая Беларусь
Галерэі
Уваход
Зараз на сайце
Цяпер 69 госцяў анлайнКЕРСНІЦКІ (Kiersnicki) Анастаз |
Людвік (1678—1733)
Педагог, каталіцкі публіцыст на Беларусі канца 17—пач. 18 ст. Нарадзіўся ў в. Гальшаны Ашмянскага пав. Вучыўся ў Вільні i Пінску. Выкладаў у езуіцкіх калегіумах у Гродне, Варшаве, Драгічыне, Слуцку, а таксама ў Віленскай акадэміі. За красамоўства сучаснікі называлі яго Перыклам. Вядомы як непрымірымы праціўнік культуры гуманізму i ідэалогіі рэфармацыйнага руху. Найбольш значныя творы К. «Ключ да скарбаў сардэчных» (Слуцк, 1723; Вільня, 1725) i «Вольны голас нядзельных прамоў» (Варшава, 1727). У творах ёсць асобныя крытычныя заўвагі ў адрас грамадскага i дзяржаўнага ладу Рэчы Паспалітай. 3 горыччу ён шша пра заняпад дзяржавы i страту многіх тэрыторый, бездапаможнасць соймаў, на якіх «шмат пачыналі, але мала заканчвалі», крывавыя сутычкі шляхецкіх груповак на соймах i сойміках. Сустракаюцца i антымагнацкія выпады, але якіхнебудзь прапаноў пра змену існуючага ладу К. не выказваў i заклікаў падданых цярпець усе нягоды. Настойліва праводзіў ідэю боскага ўмяшання ў дзейнасць людзей, «боскага промыслу», бо лічыў, што «Бог заўсёды за добрыя ўчынкі шчодра плаціць» i праз сваіх нябесных служак, анёлаў, накіроўвае развіццё падзей. У гэтай сувязі ён крытыкаваў Дэмакрыта, Эпікура, Лукрэцыя Kapa i інш. антычных філосафаў, якія быццам бы «ўсе поспехі людзей прыпісвалі лёсу, фатуму i выпадку». Шмат твораў К. засталося ў рукапісах. |