КМІЦІЦ Мікалай

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 56 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

66.5%UNITED STATES UNITED STATES
13.1%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
6.7%CANADA CANADA
4.4%BELARUS BELARUS
1.6%AUSTRALIA AUSTRALIA
1.6%GERMANY GERMANY
1.4%CHINA CHINA

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
КМІЦІЦ Мікалай

(1601—24.2.1632)

 

Паэт, педагог. Нарадзіўся на Віцебшчыне. У 1617 уступіў у ордэн езуітаў у Вільні. У 1619—21 у Полацкай семінарыі вывучаў паэтыку пад кіраўніцтвам М.Сарбеўскага i рыторыку. У i621—24 вучыўся ў філасофскай студыі Пултуска, пасля заканчэння якой вярнуўся ў Полацк i працаваў выкладчыкам паэтыкі. Праз год яго запрасілі выкладаць паэтыку ў Віленскай акадэміі, дзе Сарбеўскі быў прафесарам рыторыкі. У акадэміі па ініцыятыве К. склаўся гурток гуманістычнага кірунку, у які ўвайшлі найбольш здольныя знаўцы красамоўства i паэзіі (С.Лаўксмін, Я.Рывецкі, Т.Клаг i інш.). Як вынік дзейнасці гуртка — створаныя яго ўдзельнікамі паэтычныя творы, якія выда­вался пад агульнай назвай ад імя акадэміі. Частка твораў была надрукавана, астатнія засталіся ў рукапісах, i лёс ix невядомы. У 1628—32 К. слухаў лекцыі па багаслоўі ў Віленскай акадэміі. Памёр i пахаваны ў Вільні. Аўтар гераічнай паэмы пра смерць І.Кунцэвіча (Вільня, 1627), панетірыкаў у гонар Сарбеўскага, Т.Тышкевіча i інш. Талент К. высока цаніў Сарбеўскі. Даследчыкі польскай літаратуры В.Каяловіч, Ф.Бянтоўскі адносяць К. да відных дзеячаў Віленскай акадэміі, а Каяловіч параўноўваў яго паэзію з паэзіяй Сарбеўскага.

 

Літ.: Bentkowski F. Historya literatury polskiej. Т. 1—2. Warszawa; Wilno, 1814.