Старасвецкая Беларусь
Галерэі
Уваход
Зараз на сайце
Цяпер 145 госцяў анлайнКНЯЗЬНІН Францішак |
Дыянізы (1750—1807) Паэт, драматург, перакладчык. Нарадзіўся ў Віцебскай губ. ў дваранскай сям'і. Паходзіў з таго ж дваранскага роду, што i рускі пісьменнік Я.Б.Княжнін. Вучыўся ў езуіцкіх школах Полацка, Нясвіжа i Слуцка (1764— 70). 3 1770 у Варшаве. Адтуль часта прыязджаў у в. Воўчын (цяпер Камянецкі рн). 3 1775 сакратар князя А.К. Чартарыйскага, з 1783 прыдворны паэт Чартарыйскіх у Пулавах (Люблінскае ваяв.). Адзін з пачынальнікаў польскага сентыменталізму. Пісаў паэмы, ідыліі, элегіі, оды, байкі (зборнік «Любоўныя вершы або песні ў анкрэатычным родзе», т. 1—2, 1779; «Вершы», 1783; «Паэзія», т. 1—3, 1787—89), гераічнапатрыятычныя п'есы («Маціграмадзянка», «Гектар», «Фемістокл») i лібрэта опер. Опера «Цыганы» (музыка М.К. Агінскага) у 1786 ставілася ў Слонімскім тэатры Агінскага. У лірычных вершах паэтызаваў пачуццёвае каханне, «натуральную» прыроду, у элегіях i ідыдіях славіў край свайго дзяцінства — Віцебск i Віцебшчыну. Цікавіўся беларускім фальклорам i выкарыстоўваў яго ў сваіх творах. Збіраў беларускія прыказкі, рабіў фальклорныя запісы з «польскарускага памежжа». Некаторыя героі яго твораў гавораць на скажонай беларускай мове. Паводле М. Федароўскага, верш К. «Кросенкі» ў канцы 19 ст. выконваўся на Беларусі як народная песня. Перакладчык заходнееўрапейскай паэзіі. Трагічны лёс Польшчы (чарговы яе падзел у 1794) давёў успрыімлівага К. да вар'яцтва.
Тв.: Wybor poezji. Wroclaw, 1948; Utwory dramatyczne. Warszawa, 1958. Літ.: Kostkiewiczowa T. Kniaznin jako poeta liryczne. Wrocіaw, 1971. |