Старасвецкая Беларусь
Галерэі
Уваход
Зараз на сайце
Цяпер 40 госцяў анлайнКОСАЎ Сільвестр |
(7—23.4.1657)
Рэлігійны i грамадскі дзеяч, пісьменнікпубліцыст. Нарадзіўся ў в. Жыровічы пад Слонімам. Скончыў Віленскую брацкую школу, Люблінскую езуіцкую калегію, Замасцянскую акадэмію. 3 1633 епіскап магілёўскі, аршанскі i мсціслаўскі. 3 1647 кіеўскі мітрапаліт. Выяўляючы інтарэсы вышэйшага ўкраінскага духавенства, якое выступала супраць вызваленчай вайны ўкраінскага i беларускага народаў 1648—54, праводзіў згодніцкую палітыку з польскай шляхтай. Быў праціўнікам Брэсцкай уніі 1596, дамагаўся роўных правоў для праваслаўнага i каталіцкага духавенства. Пісаў на польскай i царкоўнаславянскай мовах. У 1635 выдаў кнігу «Экзегерзіс...», у якой выступіў у абарону праваслаўных лацінскіх школ, закрытых у 1634 па хадайніцтве уніятаў i католікаў. У тым жа годзе з'явіўся на польскай мове «Пацерыкон, або Зборнік жыцій святых пячэрскіх айцоў» (перавыдадзены на царкоўнаславянскай мове ў 1661 i 1678). У Куцеінскай друкарні (пад Оршай) надрукаваў з рэлігійнаасветнымі мэтамі кнігу на царкоўнаславянскай мове — «Дйдаскаліа, албо Наука... о седми сакраментах, албо ли тайнах».
|