Старасвецкая Беларусь
Галерэі
Уваход
Зараз на сайце
Цяпер 43 госцяў анлайнКУЛЕША Ян |
Алаізій (1660—1706)
Каталіцкі палеміст канца 17—пач. 18 ст. Нарадзіўся на Палессі. Быў нейкі час місіянерам у Маскве. Аўтар твора «Праваслаўная вера» (Вільня, 1704), у якім прасачыў гісторыю праваслаўнай царквы да канца 17 ст. Насуперак ісціне ён сцвярджаў, што пры князю Уладзіміру «Русь прыняла рымскакаталіцкую веру» i першыя кіеўскія мітрапаліты не былі ў схізме (царкоўным расколе). Аднак пазней Русь апынулася ўцягнутай у схізму. Адна яе частка была спустошана татарамі, а другая падпарадкавана язычніцкай Літве. Падкопамі схізматыкаўраскольнікаў тлумачыў К. паўстанне ў Віцебску 1623, а таксама антыфеадальную i нацыянальнавызваленчую вайну ўкраінскага i беларускага народаў пад кіраўніцтвам Багдана Хмяльніцкага. Крытыка «страшэнных памылак схізматыкаў» i ўзвелічэнне «праўдзівай рымскакаталіцкай царквы» суправаджаліся ў К. апраўданнем польскакаталіцкай агрэсіі супраць рускага, беларускага i ўкраінскага народаў. Як i іншыя каталіцкія палемісты, К. тэарэтычна абгрунтаваў i апраўдваў гвалтоўнае насаджэнне каталіцызму, нацыянальныя i рэлігійныя ганенні ў Рэчы Паспалітай. |