Старасвецкая Беларусь
Галерэі
Уваход
Зараз на сайце
Цяпер 41 госцяў анлайнКУЛЬЧЫНСКІ Ігнат |
(1707—каля 1747)
Гісторык, царкоўны дзеяч. Нарадзіўся ў наваколлі Гродна. У 1727— 35 знаходзіўся ў Рыме, дзе атрымаў званне доктара багаслоўя, займаўся гісторыяй царквы, шмат пісаў i выдаваў багаслоўскія працы. У 1735 пакінуў Рым i вярнуўся на радзіму, дзе стаў архімандрытам гродзенскага Каложскага базыльянскага манастыра. Вывучаў гісторыю Гродна, вёскі Жыровічы на Слонімшчыне, даследаваў Каложскую царкву, склаў яе інвентар. «Інвентар Гродзенскага Каложскага манастыра..., складзены ў 1718» створаны ім на аснове дэтальнага вывучэння манастырскага архіва з прыцягненнем даных пра рэчавыя помнікі. К. апісаў храм у цэлым, яго вонкавы i ўнутраны выгляд, алтары. Працягваючы працаваць у манастырскім архіве, К. склаў яшчэ «Хроніку ігуменаў, архімандрытаў, царкоўных старост i заступнікаў Каложскага манастыра». Напісаныя з добрым ведением справы, працы К. з'яўляюцца асноўнай крыніцай па гісторыі Каложскай царквы. Апрача вывучэння яе гісторыі К. прымаў дзейсныя меры па захаванні царквы, якая да гэтага часу знаходзілася ў стане разбурэння. К. вывучаў таксама Гродзенскі Стары замак. Нейкі час ён жыў у полацкай Сафіі, якая ў той час належала базыльянам. Убачыўшы там крыж Ефрасінні Полацкай, апісаў яго ў сваіх працах, дзякуючы чаму гэтая рэліквія стала вядомая на Захадзе.
Тв.: Specimen Ecclesice Ruthenice. Roma, 1733; Menologium Basilianskie. Wilno, 1741. Ліпл.: Архиографический сборник документов, относящихся к истории СевероЗападной Руси. Вильна, 1870. Т. 9. С. 409— 412. |