Старасвецкая Беларусь
Галерэі
Уваход
Зараз на сайце
Цяпер 41 госцяў анлайнКУНЦЭВІЧ Іасафат |
(1580—12.11.1623)
Уніяцкі царкоўнапалітычны дзеяч Вялікага княства Літоўскага, святы пакутнік. Нарадзіўся ва УладзімірыВалынскім у збяднелай шляхецкай сям'i, якая выехала туды з Беларусь Пачатковую адукацыю атрымаў у віленскай праваслаўнай школе. Паводле сведчання біёграфаў, К. з дзяцінства вылучаўся цягай да малебнаў i экзальтаваным настроем. Каля 1599 прыняў унію i пад уплывам езуітаў стаў яе гарачым прыхільнікам. Пасля прыняцця манаства ў 1604 уступіў у базыльянскі ордэн i накіраваны І.Пацеем у Віленскі СвятаТраецкі манастыр. Шчыры аскет у штодзённым жыцці К. у вольны ад малітваў i набажэнства час чытаў
свяшчэнныя кнігі i складаў свае, накіраваныя супраць праваслаўя. У канцы 1608 ці ў пач. 1609 пасвечаны ў святары. Ён блізка сышоўся з І.В.Руцкім (пазней віленскім мітрапалітам), разам з якім вёў гарачыя спрэчкі з праваслаўнымі. У 1613 К. прызначаны ігуменам Быценскага манастыра, у тым жа годзе стаў i быў да 1617 архімандрытам Віленскага СвятаТраецкага манастыра. За тэты час ён многа зрабіў для д'обраўпарадкавання манастыра, арганізацыі базыльянскага ордэна. Па рэкамендацыі Руцкага ў 1617 прызначаны епіскапам віцебскім i адначасова каад'ютарам да полацкага архіепіскапа Гедэона Бральніцкага, чалавека старога i слабага. Пасля смерці Бральніцкага ў канцы 1618 К. стаў полацкім архіепіскапам. У Полацк ён прыбыў ca спецыяльнай місіяй ад мітрапаліта Руцкага — падняць унію ў гэтым краі. Гэта адпавядала i яго жаданню, таму ён з запалам пачаў выконваць даручаную яму місію, не спыняючыся нават перад гвалтоўнымі метадамі ўвядзення уніі. Непамяркоўнасць К. выклікала пратэст з боку праваслаўных. Нават уніяты i католікі асуджалі яго метады і перасцерагалі ад непажаданых вынікаў. Канцлер Л.Сапега спрабаваў праз Руцкага крыху ўтаймаваць К, сам асабіста ўшчуваў яго. У сваім лісце да К. ад 22.3.1621 Сапега, у прыватнасці, пісаў: «Вы Вашымі неразважнымі гвалтамі падбухторылі і, скажу, прымусілі народ рускі да адпору i зламання ўчыненае яго каралеўскай міласці прысягі». Але К. не прыслухаўся да разумных парад i перасцярог. Ён зачыняў праваслаўныя цэрквы, не дазваляў праваслаўным выконваць набажэнствы нават у дамах ці ў будынках паза населенымі месцамі, хапаў ix святароў i кідаў у турмы, здзекаваўся над праваслаўнымі святынямі. Насельніцтва Полацка яшчэ не было уніяцкім, аднак не супраціўлялася ўвядзенню уніі, даволі пакорна прыняло К. i арганізавала яму ўрачыстую сустрэчу. Напачатку спакойна прыняў яго i Віцебск, але ён адчуваў, што вялікай прыязні да уніі тут няма. Зусім інакш павялі сябе жыхары Магілёва, дзе было праваслаўнае брацтва. Калі К. з атрадам пад'ехаў да гарадской брамы, яна аказалася зачыненай, a насельніцтва падрыхтавалася да ўзброенага адпору місіі новага архіепіскапа. К. паскардзіўся каралю Жыгімонту III, які жорстка расправіўся з непакорным горадам: кіраўнікоў паўстання пакаралі смерцю, на гараджан налажылі штраф, a ўсе праваслаўныя цэрквы перадалі уніятам. Адпор К. далі i жыхары Оршы. Адтуль ён накіраваўся ў Віцебск, дзе таксама пачаў ганенні на праваслаўных. Цярпенню гараджан прыйшоў канец, i 13.11.1623 яны забілі К., а яго цела кінулі ў Зах. Дзвіну. За забойства К. ўлады жорстка расправіліся з жыхарамі Віцебска: 19 адсеклі галовы, каля 100 з тых, што паспелі збегчы, былі завочна прыгавораны да пакарання смерцю, а ix маёмасць была канфіскавана. Горад быў пазбаўлены ўсіх правоў самакіравання, яго ратуша разбурана, з цэркваў зняты званы. Папа рымскі Урбан VIII ухваліў жорсткія меры караля Жыгімонта III Вазы. К. быў абвешчаны пакутнікам, a ў 1867 папа Пій IX прылічыў яго да святых як «патрона для Расіі i Полыпчы».
К. — аўтар палемічных i багаслоўскіх твораў «О фальшованю писм словеньских...», «Правілы для уніяцкіх прэсвітэраў», «Катэхізісу», 6 артыкулаў у кнізе Л.Крэўзы «Абарона еднасці...» (1617) i інш. У сваім сачыненні «Пра хрышчэнне св. Уладзіміра» К. даказваў, нібыта руская царква першапачаткова былі каталіцкай. Літ.: Сапунов А. Река Западная Двина. Витебск, 1893. С. 389—392; Говорский К. Иоасафат Кунцевич, полоцкий униатский архиепископ. Вильна, 1865. Г.А.Маслыка. |