Старасвецкая Беларусь
Галерэі
Уваход
Зараз на сайце
Цяпер 185 госцяў анлайнЛУСКІНА Стафан |
(11.12.1725—21.8.1793)
Журналіст, публіцыст, астраном. Паходзіў з беларускай шляхты Віцебшчыны. Працаваў выкладчыкам матэматыкі i астраноміі, потым рэктарам Варшаўскага езуіцкага калегіума. Пасля забароны ордэна езуітаў у 1773 атрымаў манапольнае права на выданне газеты «Gazeta Warszawska» («Варшаўская газета») i быў яе рэдактарам да самай смерці. Газета мела ў асноў'ным інфармацыйны характер, змяшчала пераклады замежных артыкулаў, адаптаваных для польскага чытача, i адлюстроўвала кансерватыўныя погляды яе рэдактара. Л. быў вядомы як рэакцыянер, варожа ставіўся амаль да ўсяго новага i прагрэсіўнага. Быў прыхільнікам Таргавіцкай канфедэрацыі, якая аб'ядноўвала рэакцыйную частку магнатаў i шляхты Рэчы Паспалітай i была накіравана на ліквідацыю прагрэсіўных рэформ у дзяржаве. У пісьме да А.Плуга (1883) А.Ф.Рыпінскі прылічваў Л. да пісьменнікаў, якія паходзілі з Беларусі або пісалі пра яе. |