МАЙМАН (сапр. X е й м а н )

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 61 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

66.5%UNITED STATES UNITED STATES
13.1%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
6.7%CANADA CANADA
4.4%BELARUS BELARUS
1.6%AUSTRALIA AUSTRALIA
1.6%GERMANY GERMANY
1.4%CHINA CHINA

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
МАЙМАН (сапр. X е й м а н )

) Саламон (1753 або 1754 — 22.11.1800)

 

Філосафасветнік 2й паловы 18 ст. Нарадзіўся ў мяст. Мір (Карэліцкі рн). Яго дзед i бацька былі арандатарамі ў адным з памесцяў князя Радзівіла. Пачатковую адукацыю атрымаў дома пад кіраўніцтвам бацькі, по­тым скончыў яўрэйскую школу ў Міры, працягваў навучанне ў івянецкай талмудычнай школе i да 9 гадоў спасцігнуў усе «прамудрасці талму­дычнай вучонасці». Вельмі рана пачаў чытаць гістарычныя i астранамічныя кнігі, якія меліся ў багатай хатняй бібліятэцы i спадабаліся яму болып, чым Талмуд. М. не было яшчэ i 12 гадоў, калі яго ажанілі з дачкой гаспадыні заезнага двара ў Нясвіжы; у 14 гадоў ён ужо быў бацькам i зарабляў на хлеб выкладаннем Талмуда. Вывучыўшы, хоць i недасканала, нямецкую мову, ён адправіўся пешшу ў Слуцк да галоўнага рабіна, які атрымаў адука­цыю ў Германіі, i ўзяў у яго навуковыя творы па фізіцы, оптыцы i медыцыне. «Калі я прачытаў гэтыя кнігі, — успамінаў пазней М., — то мне ад­чыніўся новы свет. Я лічыў, што цяпер валодаю ўжо ключом да ўсіх тайнаў прыроды... Я ганарліва глядзеў на ўсіх тых, хто яшчэ не ведаў гэтага, смяяўся над ix забабонамі i выказаў гатоўнасць асведчыць   ix   паняцці   i   розум».   Ва ўзросце каля 25 гадоў М. паехаў у Германію       вывучаць       медыцыну, філасофію, фізіку, матэматыку. Некаторы    час    жыў    у   Кёнігсбергу   i Штэціне, потым перабраўся ў Берлін. Адтуль   яго   выслалі   незадаволеныя кіраўнікі   яўрэйскай   абшчыНы,   якія палічылі яго намеры ерэтычнымі, i ён пасяліўся ў Познані. Тут М. на працягу 2  гадоў быў  настаўнікам  у  багатай яўрэйскай   сям'і,   але   ў   1780   пад націскам  рэлігійных   фанатыкаў  По­знан! быў вымушаны пакінуць горад i вярнуцца зноў у Берлін. Тут пазнаёміўся    з    вядомым    філосафам    i пісьменнікам Мендэльсонам, доступ да якога   яму   адчыніла   напісаная   на яўрэйскай мове філасофская манаграфія. М. настойліва вывучаў філасофію i фізіку, выявіў здольнасці ў матэматыцы   i   ў   пэўнай   ступені   авалодаў французскай мовай. У жаданні М. паглыбіцца ў вывучэнне навук i «развіць свой розум i веды» набожныя яўрэі ўбачылі штосьці небяспечнае для рэлігіі i добрых нораваў, наракаючы за гэ­та     на     польскіх     рабінаў,     якія «шчаслівым выпадкам вызваліліся ад рабства   забабонаў,   раптам   убачылі святло розуму i знялі ранейшыя кайданы». Пазбаўлены сродкаў існавання, М. у 1782 адправіўся ў Галандыю, але расчараваны вярнуўся ў Гамбург. Тут, каб атрымаць матэрыяльную падтрымку, ён наважыўся перайсці ў хрысціянства, хоць лічыў яўрэйскую рэлігію ў дагматычным плане болып чыстай, чым хрысціянскую, i таму болып сумяшчальнай з яго светапоглядам. Аднак адзін евангельскі святар адгаварыў яго ад гэтага кроку. Жывучы ў Гам­бургу ў беднасці, М. моцна хварэў, але ў   30гадовым   узросце   паступіў   у гімназію ў Алтане,  вывучаў філасофію,  матэматыку, лацінскую,  англійскую мовы. 3 Гамбурга М. пераехаў у Берлін, а адтуль у Брэслаўль. Тут ён пераклаў «Ранішнія часы» Мендэльсона, напісаў «Дапаможнік да прыродазнаўства i пачаткаў Ньютана».  Пасля некалькіх гадоў вандраванняў i распа­ду сям'і М. зноў вярнуўся ў Берлін,

дзе вывучаў Канта, Спінозу, Лока i ў 1790 выдаў першую сваю філасофскую працу «Спроба трансцэндэнтальнай філасофіі» на нямецкай мове. У гэты перыяд пашыраюцца яго сувязі з вядо­мым! філосафамі, вучонымі i пісьменнікамі канца 18 ст. Творы М. чыталі i высока ацэньвалі Кант, Гётэ, Шылер, Гумбальт; яго таленавітасцю захапляўся Фіхтэ, які ў сваёй філасофіі развіў далей асобныя яго ідэі. Свае апошнія гады з 1795 па 1800 М. правёў у маёнтку графа Калькрайта (каля Познані), высланага з Берліна за вальнадумства. Пахаваны ў Глогаве. Ёсць звесткі, што ўсе рэчы i творы М., якія знаходзіліся ў мясцовай абшчыне, былі ёю спале­ны.

У навуковай літаратуры М. называюць нямецкім, яўрэйскім або польскім мысліцелем, хоць вядома, што значную частку свайго жыцця ён правёў на Бе­ларусь дзе фарміраваўся яго светапогляд, дзе ён пачаў сваю выкладчыцкую i літаратурную дзейнасць. Станаўленне М. як філосафа непасрэдна звязана з асноўнымі перыядамі яго жыцця i дзейнасці на Беларусі, у Полыпчы i Германіі. 3 дзіцячых гадоў ён быў сведкам сацыяльнай несправядлівасці, прыгнёту i бяспраўнага становішча сялянбеларусаў, . сваіх землякоўяўрэяў, самавольства i пагардлівых адносін да людзей з боку магнатаў i князёў. У сваёй «Аўтабіяграфіі» (1791) М. усебакова адлюстраваў жыццё i побыт насельніцтва Беларусі, надзённыя праблемы сацыяльнаэканамічнага i духоўнага жыцця грамадства. «Тагачасны лад нашай краіны наогул, — адзначаў ён, — i нашага народа, які, як асёл, стагнаў пад дзвюма ношамі — сваім уласным невуцтвам i забабонамі пануючага насельніцтва, няшчасці маёй сям'і — усё спалучылася разам, каб памяшаць майму развіццю i перашкодзіць праяўленню маіх прыродных здольнасцей». М. падкрэсліваў змешаны характер польскага i беларускага дваранства, сярод якога толькі нямногія маюць магчымасць прасвятліць сябе выхаваннем, навучаннем i мэтазгоднымі падарожжамі i садзейнічаюць такім чынам свайму агульнаму дабру i дабру сваіх падданых, а болыпасць праводзіць сваё жыццё ў невуцтве i амаральнасці, безразважна аддаецца са­мым гнюсным захапленням,  якія гу

 

Берлін. 3 гравюры 18 ст.

 

бяць тысячы ix падначаленых. «Яны, — пісаў М., — адзначаюцца ти­тулам! i ордэнамі, якія знеслаўляюць сваімі дзеяннямі, валодаюць велізарнымі маёнткамі, якімі не ўмеюць кіраваць, пастаянна вядуць паміж сабой сваркі, у выніку чаго дзяржава непазбежна становіцца здабычай суседзяў, што зайздросцяць яе вялікасці». У пацвярджэнне сваіх вывадаў М. прыводзіў шэраг канкрэтных прыкладаў жорсткасці i нядобразычлівых адносін да людзей з боку прадстаўнікоў улады, у тым ліку гетмана польнага i ваяводы літоўскага Радзівіла. У светапогляднай эвалюцыі М. паказальным з'яўляецца яго стаўленне да яўрэйскага рэлігійнамістычнага вучэння Кабалы, якое прыцягнула ўвагу прагнага да ведаў юнака найперш сваім метадам, што дазваляў развіваць новыя палажэнні з законаў Свяшчэннага пісання. Пазнаёміўшыся з асноўнымі палажэннямі гэтага вучэн­ня, ён пераканаўся, што яно «ёсць не што іншае, як наданне тайнам приро­ды формы баек i алегорый». Падобнымі тлумачэннямі М. выклікаў незадаволенасць з боку артадаксальных кабалістаў, якія сцвярджалі, што Каба­ла — гэта не чалавечая, а боская навука i тлумачыць яе тайны згодна з розумам i прыродай — значыць прыніжаць яе. М. зрабіў крытычны аналіз палажэнняў i практыкі хасідызму — рэлігійнага руху сельскага яўрэйскага насельніцтва Валыні i Падоліі, асноўная ідэя якога заключалася ў прынцыпе «літара мёртвая, дух жыватворны, мэта жыцця — злучэнне з Богам пры дапамозе малітвы». Выхаваны ў духу іудаізму,   М.  стаў  гарачым  прыхільнікам філасофіі яўрэйскага тэолага i ўрача 12 ст. Майсея Майманіда, таму i змяніў сваё прозвішча. Яшчэ ў Польшчы ён пазнаёміўся з найбольш вядомым   творам   Майманіда   «Морэ   Небухім»    («Даведнік    блукаючага»)    i напісаў да яго каментарый, у якім падкрэсліваў    рацыяналізм    свайго    духоўнага настаўніка, яго імкненне абмежаваць веру на карысць ведаў, растлумачыць усё незразумелае i загадкавае натуральнымі      законамі.      Паводле ўласнага прызнання М., авалоданне вучэннем  Майманіда стала паваротным момантам    у    станаўленні    яго    як мысліцеля, дало моцны штуршок развіццю яго здольнасцей. Пры гэтым, як адзначаў М., пераважны ўплыў на яго мела не ўласна філасофская сістэма Майманіда, а смелы палёт яго думак, яго   любоў   да   ісціны,   цвёрдасць   у прынцыпах, строгі метад даследавання, энергічны пратэст супраць невуцтва i забабонаў. Праз Майманіда М. прыйшоў да арыстоцелевай філасофіі, што дазволіла яму пазней напісаць спецыяльную  працу  «Катэгорыі  Арыстоцеля».  Думкі   Арыстоцеля аб  прымаце формы над матэрыяй, а таксама вучэнне Платона аб ідэях сустракаюцца i ў «Трансцэндэнтальнай філасофіі» М. На станаўленне яго светапогляду на першым этапе паўплывала i знаёмства з філасофскай сістэмай Спінозы. «Глыбокія думкі гэтага філосафа, — пісаў М. у «Аўтабіяграфіі», — i яго любоў да ісціны мне моцна спадабаліся, i так як я ўжо ў Польшчы пры дапамозе кабалістычных  кніг   наткнуўся   на   яго

 

сістэму, то я зноў пачаў разважаць аб ёй i да таго пераканаўся ў ісціннасці яе, што ніякія старанні Мендэльсона не ў стане былі адцягнуць мяне ад яе». Уплыў Спінозы праявіўся i ў вучэнні М. аб бясконцым розуме, у яго спробах стварыць, падобна геаметрычнаму метаду Спінозы, сваю ідэальную, чыста аналітычную сістэму.

Пастаянным творчым пошукам, нястомнай працай у авалоданні асновамі навук, плённай асветніцкай дзейнасцю пазначаны другі перыяд жыцця i творчасці М., які пачаўся з другога наведвання Берліна (1780). Тут вырашальны ўплыў на яго зрабілі філасофскія погляды І.Канта, глыбокае вывучэнне яго сістэмы i абгрунтаваныя спробы ўдасканаліць яе. Спачатку М. склаў заўвагі да «Крытыкі чыстага розуму» Канта, потым на аснове гэтых матэрыялаў падрыхтаваў фундаментальную працу «Спроба трансцэндэнтальнай філасофіі», у якой найбольш поўна i грунтоўна выкладзены яго філасофскія погляды. Азнаёміўшыся з рукапісам М., Кант адзначаў, што ніхто з яго праціўнікаў не толькі не зразумелі яго i галоўнага пытання так добра, як М., але «вельмі нямногія асобы наогул валодаюць такой дасціпнасцю для падобнага роду даследаванняў». 3 пункту гледжання М., існуе толькі свядомасць з яе ўяўленнямі, якая з самой сябе па сваіх уласных законах упершыню стварае свой уласны прадмет i тым са­мым надае яму аб'ектыўнасць i рэальнасць, гэта значыць усеагульны i неабходны характер. Паводле М., усякае пазнанне магчыма толькі як пазнанне працэсу ўзнікнення предмета: яно спасцігее толькі тое, што само стварае ў выглядзе сваіх аб'ектаў, надаючы ім характер неабходнасці. Законы ж при­роды вызначаюцца дзейнасцю розуму, a катэгорыі логікі з'яўляюцца ўмовамі існавання ўсіх прадметаў магчымага вопыту. У сваёй крытыцы філасофскай канцэпцыі Канта ён зыходзіць з палажэння аб тым, што паза межамі нашай свядомасці нічога не можа існаваць, i таму з пункту гледжання тэарэтычнага розуму ўяўленне незалежнай ад свядомасці, без канкрэтных прыкмет «рэчы ў сабе» з'яўляецца неймаверным i немагчымым. «Усякая прыкмета, — пісаў М. у сваёй працы «Аб прагрэсе філасофіі», — пры дапа­мозе якой мы ўяўляем якінебудзь прадмет, знаходзіцца ў свядомасці, рэч у сабе павінна быць паза свядомасцю i незалежнай ад яе: значыць, яна ёсць рэч без прыкметы, неўяўляемая, неймаверная рэч, бяссэнсіца. У паняцці рэчы ў сабе заключаецца цэнтр цяжару дагматычнай метафізікі, з ім яна стаіць i падае». Такім чынам, М. пераадольвае дуалізм Канта, суб'ектыўнаідэалістычна лічыць, што існуе толькі адзін свет — свет свядомасці i як дадзенае не можа быць растлумачаны. Філосаф Вітэ адзначаў, што М. стаў «пачынальнікам таго філасофскага кірунку, у якім зыходзяцца Фіхтэ, Ге­гель i Шэлінг, ён з'явіўся пачынальнікам маністычнага ідэалізму, які ў 1й палове нашага стагоддзя адыгрываў вялікую ролю не толькі ў філасофіі, але ва ўсёй навуцы i вынікі чаго ўсё яшчэ відавочныя». Пэўны ўклад зрабіў М. у распрацоўку трансцэндэн­тальнай дыялектыкі (вучэнне аб катэгорыях, аб антыноміях i паралагізмах i інш.), праблем логікі, этыкі i эстэтыкі. Як i іншыя вальнадумцыасветнікі, М. сцвярджаў права людзей на жыццё, авеянае радасцю пазнання, напоўненае святлом розуму i ісціны. У адрозненне ад Мендэльсона, які патрабаваў ад яўрэйскай інтэлігенцыі «разумнай маралі» i «натуральнай рэлігіі», М. лічыў, што людзям найперш неабходна даць кнігі, у якіх галоўнае месца займалі б пытанні прыродазнаўства, матэматыкі i філасофіі. 3 уласцівай яму энергіяй М. узяўся за выданне навуковай літаратуры для польскіх яўрэяў, але адсутнасць сродкаў i адмова сяброў Мендэльсона фінансаваць такія выданні сарвалі гэта пачынанне. Адной з прычын такога становішча магло быць i тое, што, як пісаў М. у сваёй «Аўтабіяграфіі», пры тагачасным рэлігійным i палітычным становішчы яўрэяў частка адукаваных людзей не жадала вывучаць навуку па падручніках на яўрэйскай мове, «нязручнай для выкладання навуковых палажэнняў», а неадукаваная болыпасць народа лічыла ўсякую навуку, хоць i на яўрэйскай мове, забароненым плодам i займалася толькі вывучэннем Талмуда i яго шматлікіх каментарыяў. Асветніцтву М. адводзіў асабліва вялікую ролю ў вырашэнні надзённых праблем дня,  рэфармаванні існуючай сістэмы ўлады i грамадскіх адносін, маральным i духоўным узбагачэнні людзей.

 

Тв.: Uber die Progressen der philosophie... Berlin, 1793; Die Kategolen des Aristotele. Berlin, 1794; Versuch einer neuen Logik oder Theorie des Denkens. Berlin, 1794; Lebensgeschichte. Bd. 1—2. Berlin, 1911 (y рус. перакладзе гл. ў кн. Еврейская библи­отека. Т. 1—2. Спб, 1871—72; Из автобиог­рафии Соломона Маймона: Отрывки // Из истории философской и общественнопо­литической мысли Белоруссии: Избр. про­изв. XVI — начала XIX в. Мн., 1962; Из книги «Опыт трансцендентальной филосо­фии» // Тамсама.

Йіт.: Фишер К. История новой фило­софии. Т. 6, гл. 6—7, Спб., 1909; Яко­ве н к о Б. Философская концепция Соло­мона Маймона // Вопросы философии и психологии. 1912. Кн. 114(4) —115(5); Zubersky A.S. Maimon und der kritische Idealismus. Leipzig, 1925. Куп­чин H.C. Философские взгляды Маймона // Из истории философской и обществен­нополитической мысли Белоруссии: Избр. произв. XVI — начала XIX в. Мн., 1962; Беленький М.С. Иудаизм. 2 изд. М., 1974; История белорусской дооктябрьской литературы. Мн., 1977. С.Ф.Аубянецкі.