Старасвецкая Беларусь
Галерэі
Уваход
Зараз на сайце
Цяпер 50 госцяў анлайнМАКОЎСКІ Тамаш |
(1562 ці 1575 — каля 1630)
Гравёр, картограф i друкар. Творчасць звязана з мастацкім жыццём Беларусь Літвы i Польшчы. Працаваў пры двары князя Радзівіла ў Нясвіжы (у пач. 17 ст. кіраваў друкарняй). Награвіраваў першую дакладную карту Вялікага княства Літоўскага (1613, Амстердам), да якой склаў тлумачальны тэкст, уключыўшы ў яго важнейшыя звесткі пра Беларусь, i даў агульную характарыстыку краю (захоўваецца ў бібліятэцы Вільнюскага універсітэта). М. — аўтар гравюр з відамі Масквы, Нясвіжа (каля 1600), Вільні, Трокаў, Клецка, серыі «Асада Смаленска» (1611), «Панегірыка братоў Скарульскіх — Яна, Захара i Мікалая» (1604, Нясвіж), «Панегірыка Казіміра» (Вільня, 1610), ілюстрацый да кніг «Вандраванні князя Мікалая РадзівілаСіроткі ў Ерусалім» (1601, Брунсберг), «Гіпіка» К.Дарагастайскага (1603, Кракаў; 1620, Познань). Работы падпісваў Маковіус, Макоўскі, Т.М. Гравюры сведчаць пра высокае майстэрства мастака.
Літ.: Ш м a т a ў В.Ф.Беларуская кніжная гравюра XVI—XVIII стагоддзяў. Мн., 1984. CA. A кулі'ч.
Т.Макоўскі. Віленскія замкі. Гравюра. 1604. |