МАРАХОЎСКІ Ілья

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 56 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

66.5%UNITED STATES UNITED STATES
13.1%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
6.7%CANADA CANADA
4.4%BELARUS BELARUS
1.6%AUSTRALIA AUSTRALIA
1.6%GERMANY GERMANY
1.4%CHINA CHINA

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
МАРАХОЎСКІ Ілья

(свецкае імя Стафановіч  Ірахім; кал я 1576—1631)

 

Пісьменнікпалеміст, палітычны i царкоўны дзеяч Полыпчы i Вялікага княства Літоўскага. Нарадзіўся ў Льво­ве ў шляхецкай сям'i герба «Корчак». У канцы 1595, магчыма, з ганаровай світай уніяцкіх епіскапаў, уладзімірабрэсцкага І.Пацея i луцкага К.Тарлецкага, быў накіраваны ў Рым на вучобу ў папскі калегіум, куды быў залічаны ў 1596 па хадайніцтве кардынала Севярына. У Рыме займаўся на працягу 7 гадоў, вывучаў тэалогію i філасофію. У красавіку 1603 прыбыў у Полыпчу з рэкамендацыйнымі лістамі да епіскапа Б.Мацяеўскага i папскага нунцыя Ранганега. Дзякуючы ім пасля прыезду ў Кракаў быў прадстаўлены каралю Жыгімонту III Вазе i мітрапаліту І.Пацею. Відаць, тады ж М. працаваў у канцылярыі мітрапаліта, выконваў функцыі сакратара. У 1608—09 па даручэнні Пацея ён займаўся вырашэннем спрэчкі паміж І.В.Руцкім i архімандрытам Віленскага манастыра св. Тройцы С.Сянчылам, які не прымаў

царкоўнай уніі 1596. Звязаўшы свой лёс з Пацеем, М. ў 1612 стаў членам уніяцкага ордэна св. Базыля. Мяркуюць, што ён у сааўтарстве з Пацеем напісаў кнігі «Гармонія» i «Рэляцыя», выдадзеныя ў Вільні ў 1608 i 1609. У 1609 Жыгімонт III прызначыў М. сваім сакратаром на Вялікае княства Літоўскае, а потым зрабіў его пераемнікам   мітрапаліта   на   Уладзіміра

Брэсцкім епіскапстве. Пасля смерці Пацея (1613) Жыгімонт III выдаў М. свой прывілей на гэта епіскапства. Валынская шляхта, незадаволеная дзеяннямі епіскапа, на сойме 1616 дамагалася ад караля яго замены. М., калі быў епіскапам, прымаў актыўны ўдзел у з'ездзе уніятаў у Навагрудку (1624), дзе стаяла пытанне аб пашырэнні царкоўнай уніі за кошт далучэння да яе праваслаўных, а таксама ў рабоце Кобрынскага сінода 1626, на якім абяцаў выдаць 2000 злотых на стварэнне уніяцкай семінарыі. Разам з езуіцкім епіскапам Е.Пачапоўскім напісаў рэляцыю каралю i папскаму нунцыю ў Варшаву.

Аўтар «Перыгорыі...» (на польскай мове, Вільня, 1612) — твора, накіраванага супраць «Фрынаса» М.Сматрыцкага. М. ганьбіў праваслаўных манахаў, абураўся ідэолагамі брацкага руху, якія побач з іншымі абвінавачваннямі уніяцкіх святароў выда­вал! за папоўскую выдумку i выкарыстанне імі ў сваіх пропаведзях жывой беларускай гутарковай мовы. Аўтар «Размовы пра пачатак адарвання грэчаскай царквы ад рымскага касцёла i хто быў яго прычынаю...» (на польскай мове, Замосце, 1622), «Паведамлення пра забойства... Іасафата Кунцэвіча» (на польскай мове, Замосце, 1624).

 

Літ.: Гісторыя беларускай дакастрычніцкай літаратуры. Т. 1. Мн., 1968.

А.Ф.Коршунаў.