МАРАШЭЎСКІ Каятан

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 471 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.7%UNITED STATES UNITED STATES
25.7%CHINA CHINA
5.5%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
5%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
4%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.8%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
МАРАШЭЎСКІ Каятан

Беларускі i польскі драматург, асветнік 18 ст. Час i месца нараджэння невядомыя. Працаваў прафесарам рыторыкі i паэтыкі ў Забельскай дамініканскай калегіі (каля Полацка), якая ў 1780—90я гады з'яўлялася значным цэнтрам літаратурнатэатральнага жыцця Полаччыны. Аўтар трагедыі «Свабода ў няволі» (у 1787 пастаўлена ў мясцовым школьным тэ­атры, на польскай мове) i «Камедыі», якая ўпершыню апублікавана ў 1911. У «Камедыі» апавядаецца пра цяжкі лёс селяніна Дзёмкі, што працуе ад ранку да позняй ночы, але застаецца бедным, не мае грошай, нават на сярмягу, а вінаватыя ў гэтым пан, карчмар і, нарэшце, чорт — вобразнае ўвасабленне ўсіх варожых сялянству сіл. М. даволі праўдзіва паказаў . класавыя ўзаемаадносіны ў беларускай вёсцы, цяжкую працу беларускага сялянства, яго залежнасць ад паноў i арандатараў. Аднак сацыяльны канфлікт, які абазначыўся ў «Камедыі», падмяняецца ў канцы твора маральнаэтычным. Прычынай усіх бедстваў абвяшчаюцца суб'ектыўныя якасці чалавека — яго недасканаласць, недастатковая сіла волі. Аўтар заклікае сялян слухацца пана, не красці яго маёмасці. Непаслядоўнасць, супярэчлівасць i асветніцкая абмежаванасць светапогляду М. асабліва выяўляюцца ў заключным павучальным маналогу Дзёмкі. У адным выпадку аўтар як прыхільнік ідэй Асветніцтва сцвярджае прыродную роўнасць усіх людзей, асноўным крытэрыем у ацэнцы чалавека абвяшчае яго розум, у другім — лічыць існуючае сацыяльнае становішча непахісным, дадзеным ад Бога. Нягледзячы на такую непаслядоўнасць, М. выявіў i пэўнае асветніцкае вальнадумства, паказваючы рэальныя супярэчнасці прыгоннай вёскі, умовы працы i побыту сялянства. Вельмі важным на той час было i тое, што галоўны станоўчы герой — просты селянін, а болыпасць сцэн напісана беларускай гутарковай мовай. Ідэі асветніцтва выказаны i ў трагедыі «Свабода ў няволі», дзе галоўны герой — рымскі палкаводзец Велізарый — інтарэсы Радзімы ставіць вышэй за свае асабістыя. Творы М. захаваліся ў рукапісным зборніку, які зберагаецца ў бібліятэцы АН Літвы.

 

Лип.: История белорусской дооктябрь­ской литературы. Мн„ 1977. С. 308—312; Мальдзіс А.І. На скрыжаванні славянскіх традыцый. Мн., 1980. С. 320—335.