МАРКЕВІЧ Ануфрый

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 53 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

66.5%UNITED STATES UNITED STATES
13.1%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
6.7%CANADA CANADA
4.4%BELARUS BELARUS
1.6%AUSTRALIA AUSTRALIA
1.6%GERMANY GERMANY
1.4%CHINA CHINA

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
МАРКЕВІЧ Ануфрый

[1750(?) — 1807(?)]

 

Асветнік, юрыст. Нарадзіўся на Навагрудчыне. Вучыўся ў Галоўнай шко­ле ў Вільні. У адзінай вядомай сваёй

працы «Пра ўдасканаленне прыроды ў стварэнні чалавека» (Вільня, 1806) ён выклаў ідэі эвалюцыянізму, матэрыялізму ў антрапагенезе, антрапалагічнага гуманізму, абапіраючыся на даследаванні А.Снядэцкага, Ж.Б.Рабіне, Ж.Л.Бюфона i інш. мысліцеляў i прыродазнаўцаў. Чалавек для яго — вынік працяглай работы прыроды ў яе развіцці. М. выступаў супраць ненавуковых, містычнатэалагічных домыслаў аб паходжанні чалавека. Ён аргументавана крытыкаваў зародкі расісцкіх канцэпцый, разглядаючы i белых, i каляровых як адзіны від homo sapiens. Адрозненні ў колеры скуры тлумачыў прыроднымі прычынамі. Выказаў матэрыялістычныя погляды на адзінства прыроды. Крытэрый праверкі ўсякай думкі бачыў у адпаведнасці яе законам прыроды. Паходжанне міфаў i рэлігій спрабаваў вытлумачыць умовамі (пераважна прыроднымі) жыцця старажытных народаў. Яго по­гляды паўплывалі на некаторых мысліцеляў на Беларусі (І.Ясінскі i інш.).

 

Літ.: Очерки истории философской и социологической мысли Белоруссии (до 1917 г.). Мн., 1973. С. 236; Идеи материа­лизма и диалектики в Белоруссии (доок­тябрьский период). Мн., 1980.

Э.К.Дарашэвіч.