Старасвецкая Беларусь
Галерэі
Уваход
Зараз на сайце
Цяпер 439 госцяў анлайнМАСАЛЬСКІ Ігнацій |
Якуб (1729—1794)
Рэлігійны дзеяч, першы старшыня Камісіі народнай адукацыі па Беларусі i Літве. Нарадзіўся ў сям'і віленскага
кашталяна i гетмана Вялікага княства Літоўскага Міхаіла Іосіфа Масальскага. 3 маленства М. рыхтавалі да духоўнага сану. У 15гадовым узросце стаў канонікам віленскага капітула, а пасля вучобы ў Рыме, дзе атрымаў ступень доктара тэалогіі i філасофіі, — рэферэндарыем літоўскім, пробашчам i прэлатам віленскім. У 1762 ён стаў членам Адукацыйнай камісіі Рэчы Паспалітай па Беларусі i Літве i першым старшынёй Камісіі народнай адукацыі. Адначасова ў 1774 быў i распарадчыкам фонду публічнага выхавання ў Літве. М. быў прыхільнікам тэорыі фізіякратаў, у аснове якой ляжала ідэя натуральней абумоўленасці грамадскіх адносін, звароту да вечных натуральных законаў быцця, сацыяльнай роўнасці i правоў чалавека. Па яго ініцыятыве гэтыя ідэі прапаведаваліся нават з касцёльных кафедраў. Захоплены ідэямі тагачасных эканамістаў, М. ў сваіх пастырскіх пасланнях гаварыў пра надзённыя інтарэсы людзей, падкрэсліваў неабходнасць пераадолення векавой адсталасці краіны, болып эфектыўнага выкарыстання зямлі i сялянскай працы як адзінай крыніцы ўсіх багаццяў. Паводле сведчання Р.Княжэвіча, які ў сваіх працах (1770) выклаў ідэі М., ён імкнуўся палепшыць асвету i матэрыяльныя ўмовы жыцця земляробаў, таму што «ўдасканаленне земляробства з'яўляецца справай народа свабоднага, адукаванага, думаючага, упэўненага». М. лічыў неабходным забяспечыць усім сялянам свабоду, магчымасць валодаць i павялічваць сваю ўласнасць, імкнуўся пашыраць сярод ix веды. Ён выдаваў спецыяльныя інструкцыі для ніжэйшага духавенства, у якіх прадпісваў ім дапамагаць у асвеце сялян i адкрываць школы, спрабаваў наладзіць сумеснае навучанне дзяцей з сялянскіх i шляхецкіх сем'яў. У 1777 М. звярнуўся ca спецыяльнай адозвай пра неабходнасць арганізацыі пачатковых (парафіяльных) школ для сялян, a ў інструкцыях для такіх школ рэкамендаваў пачынаць навучанне з уразумения рэчаў, што акружаюць дзяцей у ix жыцці. У Вільні ён заснаваў семінарыю i распачаў за свой кошт будаўніцтва кафедральнага сабора. Пад уплывам М. знаходзіўся арганізаваны пры Віленскім універсітэце гурток прагрэсіўных дзеячаў, якія цікавіліся эканамічнымі пытаннямі. Ён запрасіў у краіну віднага дзеяча школы фізіякратаў Бадо, які адыграў прыкметную ролю ў дзейнасці Адукацыйнай камісіі. Разам з _ іншымі членамі гэтай камісіі М. падтрымліваў непасрэдныя кантакты з французскімі асветнікамі, уваходзіў у парыжскі гурток фізіякратаў, выступаў супраць анархіі, за парламентарнае праўленне, сімпатызаваў рэспубліканскай форме ўлады. Ён часта наведваў салоны энцыклапедыстаў i блізкіх да ix людзей, сустракаўся i гутарыў з імі, у прыватнасці з Д.Дзідро. Актыўнымі прыхільнікамі светапоглядных ідэй i мерапрыемстваў М. былі М.Карпові'ч, В.Калінскі i інш. прадстаўнікі своеасаблівага кірунку мясцовага «асветніцкага гуманізму», якія лічылі, што пашырэнне асветы сярод усіх грамадзян магло б стаць асновай аздараўлення Рэчы Паспалітай, адным з важнейшых фактараў росту дабрабыту народа i ўсёй дзяржавы. Як удзельнік Таргавіцкай канфедэрацыі (саюзу магнатаў i шляхты, які выступаў за ліквідацыю праведзеных у краіне прагрэсіўных рэформ) М. загінуў у час паўстання 1794 супраць інтэрвенцыі Расіі i Прусіі.
Літ.: Очерки истории философской и социологической мысли Белоруссии (до 1917 г.). Мн., 1973; Идеи гуманизма в общественнополитической и философской мысли Белоруссии (дооктябрьский период). Мн., 1977. |