Старасвецкая Беларусь
Галерэі
Уваход
Зараз на сайце
Цяпер 40 госцяў анлайнМАСКЕВІЧ Багуслаў |
Казімір (1625—83)
Грамадскі дзеяч i пісьменнікмемуарыст. Сын С.І.Маскев/ча. Нарадзіўся ў в. Сэрвач на Навагрудчыне. Адукацыю атрымаў у Навагрудку. Служыў пры дварах харунжага Вялікага княства Літоўскага Б.Радзівіла, потым Ф.Забжыдоўскага на Пружаншчыне (1644—46), у 1946—48 у войску І.Вішнявецкага, з якім у 1647 пабываў у Запарожскай Сечы. У 1650 пакінуў вайсковую службу. Быў ашмянскім маршалкам. Аўтар двух «Дыярыушаў» (дзённікаў), напісаных на польскай мове. Першы з ix ахоплівае падзеі 1643— 49, ваенныя дзеянні Вішнявецкага ва ўкраінскіх стэпах, М.Каліноўскага, М.Патоцкага супраць Б.Хмяльніцкага на Украіне i Я.Радзівіла на Беларусі (Мазыр, Бабруйск, Лоеў). Значнае месца адведзена падзеям, што адбываліся напярэдадні паўстання Хмяльніцкага, паказу жыцця магнацкага ходу нацыянальнавызваленчай вайны. У гэтым «Дыярыушы» шмат партрэтных i пейзажных замалёвак, тонкіх назіранняў, праўдзівых апісанняў з'яў i паводзін людзей ва ўмовах вайны, ix узаемаадносін. Вайна адлюстравана з усёй яе жорсткасцю, разбурэннямі i незлічонымі ахвярамі. Асабліва праўдзіва намаляваны карціны злачынстваў у Мазыры, Бабруйску, пад Рэчыцай. Безумоўна, палітычныя сімпатыі аўтара на баку Рэчы Паспалітай, а не паўстаўшых казакоў, якія, паводле М., падрывалі адзінства дзяржавы. У другім «Дыярыушы» апісаны трыумфальнае шэсце рускага ваяводы І.Хаванскага па Беларусі ў пач. 1660 i разгром яго войскаў аб'яднанымі сіламі гетмана літоўскага П.Сапегі i ваяводы С.Чарнецкага ў Палонцы (каля Слоніма). Дыярыушы М. даюць аб'ектыўнае ўяўленне пра тагачасныя падзеі i факты ваеннага, палітычнага i грамадскага жыцця.
Літ.: История белорусской дооктябрьской литературы. Мн., 1977. С. 215—216. |