Старасвецкая Беларусь
Галерэі
Уваход
Зараз на сайце
Цяпер 51 госцяў анлайнМАСКЕВІЧ Самуіл |
Іванавіч [1580(?) — 1642]
Грамадскі дзеяч i пісьменнік мемуарыст. Нарадзіўся ў в. Сэрвач на Навагрудчыне ў шляхецкай сям'і. Адукацыю атрымаў, відаць, у Навагрудку. У перапынках паміж вайсковай службай (1601—21) служыў пры дварах магнатаў А.Вішнявецкага i Радзівілаў. У 1617—18 дэпутат трыбунальскага суда ад Навагрудскага пав., потым навагрудскі земскі пісар. Аб'ехаў Прыбалтыку, Расію, Украіну. Багатыя ваеннапалітычныя ўражанні ляглі ў аснову яго «Дыярыуша» (дзённіка i мемуараў), які ахоплівае падзеі з 1594 па 1621. Аднак толькі падзеі 1594—1604 маюць характер дзённікавых запісаў. Апісанне фактаў пазнейшага часу больш разгорнутае, эмацыяльна насычанае. Храналагічная паслядоўнасць паведамлення сведчыць пра тое, што твор напісаны па ўспамінах, а не па свежых слядах падзей. Ён аднолькава праўдзіва характарызуе i сваіх сяброў, i ворагаў. Падрабязна апісваючы аблогу Смаленска, М. адначасова адзначае мужнасць i стойкасць абаронцаў горада, паказвае рускага ваяводу М.Шэйна як доблеснага воіна i вопытнага военачальніка. Аналізуючы складанасць ваеннапалітычнай сітуацыі ў Paciі, М. тлумачыць дзеянні розных баярскіх груповак, ix узаемаадносіны паміж сабой i ix дзеянні супраць каралеўскага войска. I на гэтым фоне ў негатыўным плане пададзены дзеянні военачальнікаў Рэчы Паспалітай. М. падрабязна апісвае побыт баяр, майстэрства маскоўскіх рамеснікаў. Яму імпанавалі цвярозыя меркаванні масквіцян, якія яны выказвалі наконт польскай шляхецкай вольнасці, бо лічылі гэта не вольнасцю, а самавольствам, дзе моцны прыгнятае слабага. Ён можа адабраць у слабага маёнтак i забіць самога, a калі шукаць справядлівасці, то «справа можа зацягнуцца на некалькі гадоў, а з іншага i нічога не спагоніш». Значнае месца ў «Дыярыушы» адведзена паказу некаторых рыс жыцця рускага сялянства i яго адносін да інтэрвентаў. Аўтар справядліва падкрэслівае, што менавіта войны зрабілі жорсткім просты народ i вымусілі яго ўключыцца ў барацьбу. Народная помета ў паказе М. хоць i страшная, але заканамерная, бо гэта рэакцыя ў адказ на прычыненае народу зло. Падрабязна апісваючы ўсё перажытае i ўбачанае, М. адкрыта выказвае сімпатыі i антыпатыі, пры гэтым не шкадуе ні дзяржаўных мужоў, ні сяброў, ні родзічаў. Самакрытычным ён быў i ў адносінах да самога сябе. Абмежаваны вузкасаслоўнымі каставымі ўяўленнямі засцянковай шляхты, ён пераважна турбаваўся пра свой матэрыяльны дабрабыт, а вырашэнне пытанняў вялікай палітыкі аддаваў магнатам. М. быў індыферэнтным i ў адносінах да рэлігіі. Відаць, таму ўсе падзеі апісаны ім аб'ектыўна без палітычный i рэлігійнай прадузятасці.
Тв.: Pamietniki Samuela i Boguslawa Kazimierza Maskiewiczow. Wroclaw, 1961; рус. пер. — Сказания современников о Дмитрии Самозванце. Ч. 5. Записки Маскевича. Спб., 1834. Літ.: История белорусской дооктябрьской литературы. Мн., 1977. С. 212—215. |