МІЦКЕВІЧ Юзаф

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 233 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

47.7%UNITED STATES UNITED STATES
39.3%JAPAN JAPAN
3.6%CHINA CHINA
3.2%CANADA CANADA
1.2%UNITED KINGDOM UNITED KINGDOM
0.7%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
0.5%AUSTRALIA AUSTRALIA

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
МІЦКЕВІЧ Юзаф

(1744—1817)

 

Фізік, асветнік. Нарадзіўся ў Гродзенскім пав. Больш за 20 гадоў працаваў прафесарам Віленскай акадэміі, а потым у Галоўнай школе Вялікага княства Літоўскага. Навуковых прац пасля сябе не пакінуў, але, нягледзячы на гэ­та, яго лічаць «бацькам фізікі ў Літве» за заслугі ў падрыхтоўцы кадраў i ўкараненне дасягненняў фізічнай невукі ў прамысловасць, будаўніцтва i рамяство. Курс фізікі, якую выкладаў М., уключаў асноўныя палажэнні ньютанаўскай механікі. Значную ўвагу ён звяртаў на праблемы выкарыстання фізікі ў гаспадарчаэканамічным i штодзённым жыцці, што адрознівала яго лекцыі ад лекцый іншых выкледчыкаў Віленскай акадэміі сярэдзіны 18 ст., у якіх курсы фізікі мелі абст­рактны характер. М. падзяляў як моцныя, так i слабыя пазіцыі поглядаў паслядоўных прыхільнікаў Ньютана ў фізіцы. 3 аднаго боку, ён выступаў за навуковае пазнанне прыроды, якое грунтавалася на вопыце i прыносіла непасрэдную карысць, з другога — М. не парываў з рэлігіяй, бачыў у навуцы сродак умацавання веры ў Бога, называў фізіку навукай, якая непасрэдна вяла чалавека^да пазнання Бога.

 

Літ.: Bieliсski I. Universytet Wilenski (1579—1831). Т. 1—3. Krakow, 1899— 1900; Бирало А.А. Философские про­блемы в науке эпохи просвещения в Бело­руссии и Литве. Мн., 1979. С. 36—37.