Старасвецкая Беларусь
Галерэі
Уваход
Зараз на сайце
Цяпер 42 госцяў анлайнМЛОЦКІ Тадэуш |
Філосафасветнік 2й паловы 18 ст. Біяграфічных звестак пра яго не захавалася. Вядома толькі, што ў 1799 ён выдаў у Вільні кнігу «Пасведчанне з вытокаў натуральнага права». У прадмове да гэтага твора М. паведамляў чытачам, што сабраў у ім думкі мудрых вучоных, якія найболып грунтоўна пісалі пра дзяржаву і натуральнае права. Але «Пасведчанне...» не проста змяшчала вытрымкі з твораў розных філосафаў і прававедаў, а было самастойнай працай, у якой даваліся ацэнкі выказванняў і каментарыі да іх. У 1й частцы кнігі «Аб пачатках натуральнага права» разглядаюцца пытанні аб прыродзе чалавека з пункту погляду права, сутнасці натуральнага права, як яно ўзнікла і да т.п. Натуральным правам, сцвярджаў М., з'яўляецца ўсё тое, што чалавечы розум прадпісвае людзям для надзейнага і ўпэўненага іх руху да мэты, якую яны сабе ставяць або павінны ставіць, г. зн. да сапраўднага шчасця. Навука пра натуральнае права ўключае ў сябе захаванне і функцыяніраванне добрых, найлепшых парадкаў у грамадстве. Таму «права народаў», грамадскае права, царкоўнае права — усё гэта натуральнае права». М. падкрэсліваў, што па сваёй сутнасці натуральнее права адносіцца да чалавека таму, што яно кіруе яго справамі і накіроўвае яго да мэты, а зыходзячы з гэтага «кожны можа сабе ўсвядоміць, што пачатак гэтага права выводзіцца з самой прыроды і стану людзей». Светапогляд М. дуалістычны, аднак часам ён пагаджаецца з палажэннямі матэрыялістычнага сенсуалізму. Паводле яго вызначэння, чалавек, «узяты ў сваёй цэласнасці, з'яўляецца разумней жывой істотай, якая складаецца з матэрыяльнага цела і бессмяротнага духа». Апісваючы здольнасці людзей, аўтар падкрэслівае, што ўсе ўражанні чалавек атрымлівае з навакольнага свету праз органы пачуццяў з дапамогай мозга, гаворыць «аб вобразах, якія адлюстраваны ў мозгу». М. імкнецца знайсці крытэрый справядлівасці ў прававых адносінах, хоць гэтыя спробы давалі абстрактныя і далёкія ад канкрэтнагістарычнага аналізу рэчаіснасці. Такім крытэрыем, на яго думку, з'яўляецца прынцып шчасця большасці. Свой крытэрый ён разгортвае ў палеміцы з іншымі філосафамі. Так, М. крытыкуе як памылковы і шкодны тэзіс Т.Гобса, што крыніцай панавання і права з'яўляецца перавага сілы, якой нельга процістаяць. Логіка пярэчання М. зводзіцца да наступнага: не ўсё тое, што прымушае людзей рабіць перавагай сілы, павінна быць імі ўсвядомлена; калі яны і вымушаны часова падпарадкавацца знешняй сіле, то ў іх застаецца права вызваліцца ад ярма, калі ўзнікнуць адпаведныя акалічнасці. У такім падыходзе выяўляецца ўплыў тэорыі «грамадскага дагавору» Ж.Ж.Русо, хоць аўтар не акцэнтуе ўвагі на «праве народа на паўстанне супраць самаўладдзя», якое з'яўляецца адным з асноўных палажэнняў гэтага філосафа.
Літп.: Идеи гуманизма в общественнополитической и философской мысли Белоруссии (дооктябрьский период). Мн., 1977. Р.Н.Дожджыкава.
|