МУЖЫЛОЎСКІ Андрэй

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 288 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.4%UNITED STATES UNITED STATES
26.7%CHINA CHINA
5.6%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.9%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
2.9%CANADA CANADA
2.8%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.7%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
МУЖЫЛОЎСКІ Андрэй

(у манастве А н т о н і й ; 1580я — 1640я гады)

 

Пісьменнік палеміст, рэлігійны дзеяч. Біяграфічныя звесткі пра М. амаль не захаваліся. Вядома толькі, што ён быў прэсвітэрам, а з канца 1620х гадоў слуцкім пратапопам, што ў яго быў брат Стафан, які ў той час жыў у Астрогу. У 1620—21 М. прымаў актыўны ўдзел у арганізацыі паездкі на Украіну і Беларусь іерусалімскага патрыярха Феафана, у выніку тут была адноўлена праваслаўная іерархія. У 1631 пастрыгся ў манахі, стаў іераманахам КіеваПячэрскага манастыра. Выступаў супраць Брэсцкай царкоўнай уніі 1596. Аўтар «Водпісу на ліст уніятаў віленскіх» (на старажытнай беларускай мове, 1616), дзе пад уплы­вай «Трэнаса» М.Сматрыцкага асуджаў учынкі «сына»уніята, што здрадзіў інтарэсам праваслаўных беларусаў і ўкраінцаў. У «Водпісе...» дадзена адмоўная характарыстыка духавенству рымскакаталіцкай царквы. 3 твора вынікае, што яго аўтар добра ведаў грэчаскую, лацінскую і польскую мовы, антычную і сучасную яму літаратуры. Выкрываў уніяцкія планы М.Сматрыцкага на праваслаўным Кіеўскім саборы 1628. У «Антыдотуме» (выдадзены ў 1629 на польскай мове), скіраваным супраць «Апалогіі» Сматрыцкага, М. падкрэсліваў станоўчае значэнне ранейшых антыуніяцкіх твораў свайго апанента, паказваў, якую шкоду прычыняе яго «Апалогія» барацьбе супраць уніі, асуджаў яго за тое, што ён нібыта перайшоў ва уніяцтва не па ідэйных перакананнях, а спакушаны абяцаннямі рымскакаталіцкай царквы. Адзін з першых спрабаваў аддзяліць царкоўнабагаслоўскую літаратуру ад свецкай, указваў на гістарычны характер творчасці Філалета Хрыстафора, Клірыка Астрожскага, абараняў іх ад нападкаў Сматрыцкага. На «Антыдотум» апошні адказаў з'едлівым «Экзэтэзісам» (1629). М. падтрымліваў цесныя сувязі з І.Барэцкім, П.Магілам, членамі праваслаўных брацтваў.

 

Літ.: Гісторыя беларускай дакастрычніцкай літаратуры. Мн., 1968. Т. 1. С. 306. 328. У.Г.Кароткі, Ю.А.Мыцык