Старасвецкая Беларусь
Галерэі
Уваход
Зараз на сайце
Цяпер 123 госцяў анлайнМЫШКОЎСКІ Ю (?—?) |
Прафесар філасофіі ў Гродне ў 2й палове 18 ст. Аўтар трактата «Філасофія розуму» (1790), у якім вывучэнне сусвету падзяляў на 2 прынцьшы — картэзіянскі i ньютаніянскі, найперш стасуючы ix да касмалогіі. Паводле яго меркавання, існуюць 2 гіпотэзы, якія тлумачаць прычыны руху планет: Картэзія i болып вядомая Ньютана. М. аддаваў перавагу другой, таму што яна, на яго думку, «адпавядае законам механікі i астранамічным назіранням». У гэтым трактаце М. прыводзіць звесткі, узятыя з розных крыніц, пра заселенасць планет. Ён узнаўляе напалову міфалагічныя ўяўленні піфагарэйцаў i платонікаў, якія заяўлялі, што бачылі на Месяцы пастухоў i ўючных жывёлін. Пераказваючы ідэю X.Вольфа аб існаванні на планетах раслін, жывёлін i людзей, М. падкрэсліваў, што такі погляд адпавядае розуму i веры. Ён разглядаў таксама сцвярджэнні капернікаўцаў, што на планетах існуюць расліны, жывёлы, жыхары, i нават апісвалі ix постаці, норавы i грамадскую будову. Сам М. падыходзіў да гэтых сцвярджэнняў стрымана i болып цвяроза, бо лічыў, што як нельга цалкам адкідваць прыведзеныя меркаванні, так i няма вартых даверу звестак пра незаселенасць планет. На той час сапраўды нельга было даказаць верагоднасць сцвярджэнняў абедзвюх версій. Тым не менш М. не змог абысціся без тэалагічнай аргументацыі: «Бог мог зрабіць планеты заселенымі, хоць на ix, хутчэй за ўсё, ніхто не жыве». У заключэнні трактата аўтар выказваў упэўненасць, што ў будучым гэта праблема будзе вырашана. У раздзеле «Аб электрычнасці» М. разглядаў з'явы электрычнасці i магнетызму. 3 прычыны таго што электрычнасць найбольш праяўляецца ў бурштыне, ён называў яе бурштынавай сілай. Паводле М., электрычнасць надае целам здольнасць прыцягваць ці адштурхоўваць іншыя целы, ствараць святло з трэскам i інш. Ён называў таксама целы, якія валодаюць электрычнай сілай i пры набліжэнні да ix выкідваюць пякучую іскру, падобную да маланкі, а пры датыканні да ix частак цела ўзнікае адчуванне, падобнае на дакрананне да вострай палачкі. Яму быў вядомы i квадрат Франкліна. Р.Н.Дожджыкава. |