МЯЛЕШКА Іван (? — 1622)

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 553 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.7%UNITED STATES UNITED STATES
25.7%CHINA CHINA
5.5%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
5%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
4%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.8%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
МЯЛЕШКА Іван (? — 1622)

Дзяржаўны i ваенны дзеяч Вялікага княства Літоўскага. Паходзіў ca шляхецкага роду на Слонімшчыне, дзе меў некалькі маёнткаў, у т.л. Жыровічы. У чэрвені 1593 кароль Жыгімонт III Ваза даў яму прывілей на пасаду стольніка Гродзенскага пав. 3 1599 М. мазырскі падкаморы (галоўны межавы суддзя), у 1602 быў маршалкам слонімскім, у 1603—15 — кашталянам мсціслаўскім, брэсцкім. 3 1615 займаў пасаду смаленскага кашталяна. Уваходзіў у Раду Вялікага княства Літоўскага ў 1613, займаўся размежаваннем зямель паміж Мазырскім пав. i Кіеўскім ваяв. (1598 i 1601). Яму прыпісвалі аўтарства сатырычнага твора «Прамова Івана Мялешкі, кашталяна смаленскага, на Варшаўскім сойме ў прысутнасці караля Жыгімонта III Вазы ў 1589 годзе». Але на падставе аналізу шматлікіх крыніц даследчыкі лічаць, што М. не з'яўляўся аўтарам «Прамовы...», хоць ён мог выступаць з ёю на сойме ў Вар­шаве ў 1609, а не ў 1589. Хутчэй за ўсё матэрыялам для «Прамовы...» паслужылі ўласнаручныя запіскі мсціслаўскага кашталяна Івана Мялешкі, напісаныя ім пасля Варшаўскага сойма 1609. Пазней ананімны аўтар надаў гэ­тым запіскам своеасаблівую літаратурную форму.  Існуюць i яшчэ 2 версіі, чаму названы твор прыпісваўся менавіта М. У свой час М. быў попу­лярным дзяржаўным дзеячам за сваё шчырае непрыняцце i вострую крытыку польскага засілля на Беларусі. Яго прозвішча было пашыраным на землях Вялікага княства Літоўскага (асабліва на Украіне) i йярэдка выкарыстоўвалася для іранічнага абазначэння «пустамелі», што ў некаторай ступені адпавядала фрывольнаму, гумарыстычнаму характеру «Прамовы...».

У 17 ст. «Прамова...» бытавала ў шырокіх колах грамадства, неаднаразова перараблялася i дапаўнялася. Існавала мноства разнастайных спісаў i рэдакцый «Прамовы...», але да нашага часу дайшлі толькі тры рэдакцыі. Упершыню яна надрукаваная польскім гісторыкам Ю.У.Нямцэвічам у 1822 у перакладзе на польскую мову. Наступныя выданні выходзілі ў сярэдзіне 19 — пач. 20 ст., прычым за аснову браліся розныя варыянты. Паводле зместу «Прамова...» — хутчэй палітычны пам­флет, парадыйнасатырычны літаратурны твор, а не соймавая прамова. Яе аўтар смела выступаў супраць узмоцненага польскага культурнага i палітычнага ўціску, асабліва пасля Люблінскай уніі 1569 i Брэсцкай царкоўнай уніі 1596, з'едліва высмейваў побыт i норавы апалячанай, акаталічанай беларускай i ўкраінскай шлях­ты. Галоўная мэта твора — супрацьпастаўленне Вялікага княства Літоўскага i Польскага Каралеўства, беларускага укладу жыцця i польскага, увогуле ўсяго роднага, беларускага i іншаземнага, чужога, а таксама аналіз сацыяльнаэканамічных умоў i праблем духоўнага развіцця грамадства. Раней, лічыў аўтар «Прамовы...», гаспадары княства (Жыгімонт I Стары i інш.) клапаціліся пра сваю зямельку, дабрабыт свайго народа, збіралі дзяржаўныя тэрыторыі, мужна бараніліся ад ворагаў з усходу i захаду, а потым «каралі больш немцаў, чым нас улюбілі, i зараз, што старыя нашыя сабралі, то ўсё нямцом раздалі». Вельмі адмоўна i непрыязна ацэньвалася i ўладаранне Жыгімонта II Аўгуста, якога нібыта «нечага i ў людзі лічыць», бо ён «Падлясьсе вынішчыў, ляхам менючыся». I ў тым, што Бела­русь паступова падпала пад замежны ўціск,  паводле  «Прамовы...»   «не  так вінаваты кароль, як гэтыя радныя ба­ламуты, што пры ім «сядзяць i круцяць», якія паддаліся нацыянальнаму нігілізму i інтарэсы Полынчы ставілі вышэй за інтарэсы i патрэбы сваёй Бацькаўшчыны. Сур'ёзную пагрозу дзяржаўнапалітычнай незалежнасці Беларусі, яе свабоднаму нацыянальнакультурнаму развіццю сатырык бачыў не толькі з боку польскай экснансіі i ўвогуле з захаду, але i з усходу, з бо­ку Маскоўскай дзяржавы, якая на працягу многіх стагоддзяў вяла шматлікія войны з Вялікім княствам Літоўскім i Рэччу Паспалітай. Выйсце з такіх складаных для Айчыны абставін аўтар «Прамовы...» бачыў у як мага больш хуткім выгнанні ўсіх чужынцаў, што «да нас улезлі насупераК праву наше­му». Па сваёй аб'ектыўнай накіраванасці «Прамова...» — глыбока патрыятычны літаратурны твор, этапная з'ява ў развіцці беларускай літаратуры, узбагачэнні яе сацыяльнага i духоўнамаральнага зместу.

 

Літ.:Г а р э ц к i М. Гісторыя беларускае літаратуры. Мн., 1992. С. 138—141; Яго ж . Хрэстаматыя беларускае літаратуры, XI век — 1905 год. Вільня, 1922. С. 38—40; I гнатоўскі У.М. Кароткі нарыс гісторыі Беларусі. 5 выд. Мн., 1991. С. 135—136; Крапивин П. К вопросу о времени появления «Речи Ивана Мелешки» и ее авторства // Изв. АН БССР. 1955. №5; Хрэстаматыя па старажытнай белару­скай літаратуры. Мн., 1959. С. 357—361; История белорусской дооктябрьской лите­ратуры. Мн., 1977. С. 269—271; Майхр о в i ч С.К. Нарыс гісторыі старажытнай беларускай літаратуры XIV—XVIII ст. Мн., 1980. С. 191—196. Э.С.Дубянецкі.