НАРБУТ Казімір

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 464 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.6%UNITED STATES UNITED STATES
25.8%CHINA CHINA
5.5%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.9%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
4%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.8%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
НАРБУТ Казімір

(1738—1807)

 

Мысліцель асветнік, прадстаўнік эклектычнага кірунку ў філасофіі эпохі Асветніцтва на Беларусі i ў Літве. Нарадзіўся ў маёнтку Яшнец у Лідскім павеце. Спачатку вучыўся ў піярскай школе ў Шчучыне,  потым у Любя­шоўскім навіцыяце 1 ў піярскім калегіуме ў Дубровіцы. 3 1759 удасканальваў свае веды па філасофіі i прыродазнаўчых навуках у піярскім калегіуме ў Вільні, каля 4 гадоў — у піярскім вучылішчы ў Рыме. Пасля вяртання на радзіму ў 1764 Н. прызначаны прафесарам i прэфектам піярскага калегіума ў Дубровіцы. Праз некалькі гадоў запрошаны ў Вільню, дзе чытаў лекцыі па філасофіі ў піярскім канвікце i быў прэфектам піярскай друкарні. 3 1773 Н. разам з сынамі падскарбія М.Бжастоўскага знахо4,зіўся ў Германіі i Францы i. У 1769 выдаў у Вільні падручнік па логіцы («Логіка, або Навука разважання i ра­зумней размовы», на польскай мове). Аўтар курса «Эклектычнай філасофіі» i рукапісаў на лацінскай мове.

У «Логіцы...» Н. з гуманістычнаасветніцкіх пазіцый выказваўся за свабоду філасофствавання, звязваючы яго з пошукам ісціны i крытычных адносін да выказвання ўсіх мысліцеляў незалежна ад аўтарытэту. Ён болып паслядоўна, чым яго папярэднікі, выступаў супраць схаластаў, разумеючы, што схаластычная філасофія з'яўляецца перашкодай на шляху развіцця навукі i займаецца праблемамі, адарванымі ад практычнага жыцця чалавека i грамадства. Прызначэнне вучоных i філосафаў Н. бачыў у служэнні грамадству, у развіцці тых навук, што вымагала практыка жыцця. Філасофію ён лічыў найважнейшай дысцыплінай, до­бра асэнсоўваючы тое становішча, якое яна займала ў сярэднявеччы i наступных стагоддзях, калі была на паслугах у тэалогіі, радаваўся, што філасофія пачала скідаць з сябе гэтыя ланцугі. Асновай пазнання ён лічыў дакладнасць i відавочнасць ідэй, прытрымліваўся тых метадалагічных правіл адшукання ісціны, што i рацыяналіст Р.Дэкарт. Для ўстанаўлення ісціны Н. патрабаваў усебаковага i разнастайнага падыходу ў даследаванні з'яў. Верыў, што чалавек здольны спасцігнуць ісціну. Вера ў чалавека i яго розум — характэрная рыса гуманістычных поглядаў Н.

У прадмове да кнігі «Ваенная навука прускага караля для яго генералаў», якую Н. пераклаў з французскай мовы на польскую (Вільня, 1771), Н., закранаючы розныя грамадскія праблемы,выказаў сваё захапленне грамадскімі мерапрыемствамі, што ажыццяўляліся ў тагачаснай Беларусі, у прыватнасці будаўніцтвам пінскага канала, які спрыяў зносінам паміж багатымі правінцыямі. У гэтым ён бачыў вялікую карысць для грамадства. Адначасова Н. падкрэсліваў, што разумныя i гуманныя тыя мерапрыемствы i тая палітыка, што накіраваны на карысць усіх людзей, спрыяюць развіццю ману­фактур, горнай справы, удасканаленню сельскай гаспадаркі, развіццю ўнутранага рынка, зберажэнню сродкаў у краіне.

Думкі аб грамадскай прыродзе чалавека выказаны ў працах Н. пачатку 1770х гадоў. Чалавек створаны для жыцця ў грамадстве — гэта ўласцівасць чалавечай прыроды (ідэя, блізкая да ідэй Г.Гроцыя i Д.Лока). 3 такіх пазіцый мысліцель імкнуўся паказаць i вярхоўную ўладу (дзяржаву) як арганізацыю, што ўзнікае ў інтарэсах усіх i кожнага паасобку i служыць на агульную карысць. На яго думку, вярхоўная ўлада існуе не вечна, a ўзнікае на пэўнай ступені развіцця грамадства. Аднак людзі пры гэтым захоўваюць свае прыродныя правы, якія ім i гарантуе вярхоўная ўлада. У грамадстве, як i ў любой суполцы, намаганні ўсіх павінны быць скіраваны на дасягненне ўсеагульнага шчасця, таму ў краіне неабходны законы, на якіх бы грунтавалася цэласнасць, бяспека, а разам з тым i шчасце грамадзян. Усё гэта Н. ускладаў на вярхоўную ўладу, якой адводзіў вельмі важную ролю: клапаціцца аб непарушнасці законаў, справядлівасці, роўнасці, свабодзе асобы.

Н. адстойваў думку пра неабходнасць шырокай свецкай адукацыі, сам, як член Адукацыйнай камісіі, непасрэдна займаўся рэформай школьнага навучання на Беларусі i ў Літве. Ён выступаў супраць такіх метадаў у практыцы навучання i выхавання маладога пакалення, як цялесныя пакаранні вучняў. Член «Таварыства па складанні элементарных кніг», Н. напісаў 2 раздзелы для школьнага «Статута парафіяльных школ» i настаўленне «Аб інспектаванні (візітацыі) школ», дзе патрабаваў, каб у школах Адукацыйнай камісіі навучалі неабходным  практычным  навыкам   i ведам, якія былі б карысныя для чалавека капіталістычнай фармацыі, што толькі нараджалася. Асаблівую ўвагу звяртаў на неабходнасць памяркоўнага i гуманнага абыходжання настаўнікаў з вучнямі з бедных сем'яў, якія складалі асноўны кантынгент парафіяльных школ, на павагу да ix асабістай годнасці. Крытыкуючы саслоўную сістэму навучання i выхавання, асабліва сістэму адукацыі ў акадэміях i калегіумах ордэна езуітаў, ён выступаў за свецкую сістэму адукацыі, за адзіныя метады навучання, за школу, якая была б звязана з практыкай эканамічнага i сацыяльнага жыцця. Як асветнікгуманіст ён клапаціўся аб фарміраванні ў вучню асобы, чалавека, цесна звязанага з практычнымі патрэбамі грамадства i часу. Н. імкнуўся ўвесці ў курс навучання свецкую этыку (не залежную ад рэлігіі), якая, на яго думку, з'яўлялася навукай маральнасці. Лічыў, што неабходна выкрываць i паказваць не толькі маральныя заганы чалавека, але i грамадства, бяспраўнае. становішча сялян. Ён мужна адстойваў перадавыя, гуманістычныя ідэі свайго часу.

 

Літ.: Дубровский В.В. Казимир Нарбут — просветитель раннего периода эпохи Просвещения в Белоруссии и Литве середины XVIII в. // Молодые ученые и современная философская наука. Мн., 1964.