Старасвецкая Беларусь
Галерэі
Уваход
Зараз на сайце
Цяпер 51 госцяў анлайнНАРВОЙШ Франц |
Міліконт (15.1.1742 — 26.6.1819)
Багаслоў, філосаф, матэматык. Нарадзіўся ў Вількамірскім пав. Ковенскай губ. Скончыўшы ніжэйшае езуіцкае вучылішча, у 1756 перайшоў у езуіцкую калегію ў Шэнбергу. Там уступіў у ордэн езуітаў i паехаў у Вільню, куды ў гэты час прыбылі вядомыя матэматыкі, выгнаныя з Францы!, — езуітьі Расаньёль i Флеры. У ліку нямногіх слухачоў ён быў дапушчаны да заняткаў вышэйшай матэматыкай пад кіраўніцтвам французскіх вучоных i дамогся вялікіх поспехаў у гэтай навуцы. Яму была прапанавана кафедра вышэйшай матэматыкі i присвоены ступені доктара філасофіі i доктара багаслоўя. 3за непаразуменняў з кіраўніцтвам Н. быў пазбаўлены кафедры i пасяліўся ў Гродне, дзе выкладаў паэтыку. Пазней выкладаў матэматыку ў Нясвіжы, потым пад яго кіраўніцтвам i пры непасрэдным удзеле праводзілася вызначэнне геаграфічных шырот многіх мясцовасцей Літвы i Беларусі. Быў кіраўніком работ па ўрэгуляванні рэчышча Немана i знішчэнні перашкод для суднаходства па гэтай рацэ. Пакінуў шмат цікавых карт па гідратэхніцы. Пасля скасавання езуіцкага ордэна Н. была прапанавана кафедра філасофіі ў Вільні, але ён адмовіўся i пайшоў на службу да А.Гызенгаўза, каб дапамагчы ў развіцці народнага гандлю i прамысловасці ў Гродне. Дзеля набыцця аптычных прыбораў для мяркуемай адкрыцца ў Гродне астранамічнай абсерваторыі ездзіў у Англію, Германію, Галандыю. Пасля вяртання зза мяжы ўзначаліў кафедру вышэйшай матэматыкі ў Віленскім універсітэце, застаўшыся кафедральным віленскім канонікам i настаяцелем гродзенскага i сапоцкінскага прыходаў. На думку біёграфаў, гэта быў самы адукаваны з былых віленскіх езуітаў. Памёр у Вільні. |