Старасвецкая Беларусь
Галерэі
Уваход
Зараз на сайце
Цяпер 42 госцяў анлайнНАРУШЭВІЧ |
Naruszewicz) Адам Станіслаў (20.10.1733— 6.7.1796)
Польскі гісторык i паэт, асветнік. Нарадзіўся ў Пінскім пав. ў збяднелай шляхецкай сям'і. У 1748 скончыў Пінскі езуіцкі калегіум, паступіў у ордэн езуітаў i быў накіраваны працягваць адукацыю ў Ліёнскім езуіцкім калегіуме ў Францыі. Пасля вяртання на радзіму выкладаў паэтыку i рыторыку ў Віленскай акадэміі, потым у Варшаўскім езуіцкім калегіуме. Пазней на сродкі канцлера Вялікага княства Літоўскага Міхала Чартарыйскага здзейсніў другую замежную паездку для завяршэння адукацыі, наведаў многія навуковыя i навучальныя ўстановы Францыі, Італіі, Германіі. У 1762—73 зноў выкладаў у Варшаўскім езуіцкім калегіуме. У гэтьі час Н. стаў вядомы i папулярны як паэт, пісаў панегірычныя оды, лірычныя творы, ідыліі, байкі, сатыры («Убогі літаратар», «Маскарад», «Сапсаваны век» i інш.), рабіў пераклады з Гарацыя, Анакрэона, Татіыта. Быў адным з асноўных аўтараў i рэдактараў літаратурнага штотыднёвіка «Забавы прыемныя i карысныя» («Zabawy przjemne,i' poїyteczne»). Творчасць Н. з'яўляецца пачаткам польскай асветніцкай паэзіі. У творах ён выказваў свае погляды на задачы літаратуры i яе грамадскую ролю, крытыкаваў самавольства магнатаў i шляхты, асуджаў прыгонніцтва. Яго філасофскія оды прасякнуты духам дэізму i рацыяналістычнай філасофіі. Лічыў, што свет створаны Богам, але накіроўваецца законам! прыроды. Грамадскае жыццё i чалавечая мараль, паводле Н., падуладныя розуму. 3 пачатку 1770х гадоў Н. усё больш цікавіўся праблемамі ўсеагульнай i айчыннай гісторыі. Ён прыняў удзел у стварэнні калектыўнай працы «Палітычная гісторыя старажытных дзяржаў», выдадзенай у Варшаве ў 1772. Яе аўтары лічылі галоўнай задачей высвятленне прычын развіцця i заняпаду дзяржаў. Менавіта тут выявіліся крытычныя адносіны Н. да гістарычных легенд, праўдзівасць якіх нельга ўстанавіць. Ідэалам Н. была асветная манархія. У сувязі з ліквідацыяй ордэна езуітаў i матэрыяльнымі цяжкасцямі Н. прыняў сан святара i па пратэкцыі караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага, які пастаянна аказваў яму садзеянне ў літаратурнай і навуковай дзейнасці, атрымаў прыход у Немянчыне пад Вільняй. Пазней ён стаў смаленскім біскупам з месцам знаходжання ў Пінску, а потым — луцкім біскупам. Гэтыя 6 гадоў, што Н. жыў i працаваў у Літве i на Беларуси, былі найбольш плённыя для яго як гісторыка. Тут ён працягваў распачатую яшчэ ў Варшаве працу над перекладам i па выданні твораў старажытнарымскага гісторыка Тацыта. Але ў цэнтры ўвагі Н. былі праблемы гісторыі Вялікага княства Літоўскага. У 1773—76 ён напісаў сваю першую буйную гістарычную працу «Жыццё Яна Караля Хадкевіча, віленскага ваяводы, вялікага гетмана Вялікага княства Літоўскага» (Варшава, 1781). Печатая ім падрыхтоўка твора пра Льва Сапегу засталася незакончаная. Па прапанове Панятоўскага i з яго дапамогай Н. стварыў «Гісторыю польскага народа» (выйшла ў свет пасля смерці аўтара), напісанню якой папярэднічала вялікая праца па зборы i сістэматызацыі шматлікіх гістарычных крыніц. Ён сабраў 231 том матэрыялаў (яны атрымалі назву «Папкі Нарушэвіча»), што маюць вялікую каштоўнасць нават для сучаснай гістарыяграфіі. Паколькі пад польскім народам Н. разумеў усе народы, аб'яднаныя ў адной дзяржаве Рэчы Паспалітай, то ў «Гісторыі...» даволі грунтоўна адлюстравана i гісторыя Беларусі i Літвы. У «Мемарыяле адносна напісання народней гісторыі», які Н. накіревеў Панятоўскаму ў 1775 (апублікавены ў 1836), аўтер выклаў свае погляды на гістарычны працэс у цэлым, на прадмет i метад гістарычнай навукі. Упершыню ў гістарычнай навуцы Польшчы, Беларусі i Літвы Н. проціпаставіў тэалагічнай гістарыяграфіі асветніцкае разумение гісторыі як свецкай навукі, якая павінна мець пазнавальныя i маральнапалітычныя мэты. Ён адмаўляў умяшанне вярхоўнай істоты ў гістарычныя працэсы, даваў свецкае тлумачэнне гісторыі як выніку ўзаемадзеяння прыродных прычын, уласцівых чалавечаму грамадству, хоць i дапускаў у гэтым пытанні пэўныя ваганні з прычыны абвяшчэння Бога найвышэйшай інстанцыяй у гісторыі чалавецтва. На фарміраванне яго поглядаў паўплывалі ідэалогія i філасофія гісторыі Вальтэра, Мантэск'е i інш. французскіх асветнікаў, творы якіх у той час былі вядомыя ў Рэчы Паспалітай. Н. значна расшырыў прадмет гісторыі. На яго думку, предметам гісторыі павінны быць не толькі дзеянні кіраўнікоў i военачальнікаў, але i жыццё ўсяго народа, усіх яго сацыяльных слаёў; гісторыя народа — гэта сукупнасць палітычнага, эканамічнага i культур нага жыцця грамадства. Галоўным рухавіком гістарычнага працэсу Н. лічыў чалавечы розум, асветніцтва. Практычнае значэнне гісторыі як навукі Н. нават ставіў на першы план: гісторыя павінна вучыць, як сябе паводзіць, каб пазбегнуць памылак продкаў, павялічыць моц дзяржавы, выправіць звычкі i норавы, зрабіць людзей шчаслівымі.
Тв.: Historya narody Polskiego. Т. 1 —10. Lipsk, 1836—37; Satyry. Warszawa, 1962. Літ.: Бирало А.А. Философские проблемы в науке эпохи просвещения в Белоруссии и Литве. Мн., 1979. С. 91—103. |