НЕСЯЛОЎСКІ Казімір

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 113 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.4%UNITED STATES UNITED STATES
26.7%CHINA CHINA
5.6%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.9%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
2.9%CANADA CANADA
2.8%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.7%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
НЕСЯЛОЎСКІ Казімір

Ігнацы [1676(7)—1754]

 

Дзяржаўны i грамадскі дзеяч Вялікага  княства Літоўскага,  пісьменнік.

Паходзіў з перамышльскіх зямель. Жыў у в. Варончы i Ясянцы на Навагрудчыне. Пасол на сойм Рэчы Паспалітай (1722). 3 1733 маршалак навагрудскі. Пасля адрачэння ад престолу Станіслава Ляшчынскага (1736) падтрымліваў кандыдатуру i даказваў паходжанне ад Ягелонаў саксонскага курфюрста Аўгуста, які ўрэшце i быў абраны каралём Рэчы Паспалітай пад імем Аўгуста III. У сваіх выступлен­иях i вершах з'едліва крытыкаваў няздольнасць Ляшчынскага правіць дзяржавай («хто да шапкі ёсць ствароны, не дасягне да кароны»). У знак удзячнасці за падтрымку Аўгуст III прапанаваў Н. Мсціслаўскае ваяводства, але той адмовіўся. Як сенатар неаднаразова ўдзельнічаў у соймах (1744, 1746, 1748). Быў прыхільнікам палітыкі расійскага імператара Пятра I, у 1737 наведаў Пецярбург. У канцы 1738 атрымаў пасаду кашталяна смаленскага. Часта наведваў Нясвіж, дзе сустракаўся з М.К.Радзівілам Рыбанькам, а апошні неаднаразова гасцяваў у яго маёнтку Варончы. Ва ўспамінах Радзівіл адзначыў, што ў час візіту ў Варончу 30.4.1752 ён застаў старога каш­таляна зусім сляпым. Напэўна, гэты год i быў апошнім у жыцці Н.

Як пісьменнік Н. пакінуў пасля сябе два зборнікі — «Публічныя забаўкі» (Пінск, 1743) i «Хатнія забаўкі» (1752). Апрача вершаў i эпітафій, у зборніках змешчаны эпісталярная спадчына аўтара, яго ўспаміны, прамовы, паслент, легенды, перадрукі розных дакументаў. Пісаў на польскай i лацінскай мовах.