ПАНЯТОЎСКІ Станіслаў

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 97 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.4%UNITED STATES UNITED STATES
26.7%CHINA CHINA
5.6%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.9%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
2.9%CANADA CANADA
2.8%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.7%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
ПАНЯТОЎСКІ Станіслаў

Аўтуст (17.1.1732—12.2.1798)

 

Апошні кароль Рэчы Паспалітай [1764—95], асветнік, мецэнат. Нарадзіўся ў маёнтку Волчын пад Брэстам у шляхецкай сям'і Станіслава Панятоўскага i Канстанцыі Чартарыйскай. П. быў здольны юнак, атрымаў добрую адукацыю. Здзейсніў шэраг падарожжаў па Францы i i Англіі, знаходзіўся пад моцным уплывам асвет

 

 

най культуры Еўропы. У палітычным жыцці краіны арыентаваўся на пар­тию прыхільнікаў Чартарыйскіх. 3 1755 меў званне стольніка Вялікага княства Літоўскага. у, 1755—56 i 1757—58 выконваў абавязкі сакратара англійскага пасольства ў Пецярбургу, пазней быў паслом ад Саксоніі. У гэты час ён блізка сышоўся з вялікай князёўнай Кацярынай, жонкай спадчынніка расійскага трона Пятра III, i быў у ліку яе фаварытаў. Стаўшы імператрыцай, Кацярына II выставіла кандыдатуру П. на трон Рэчы Паспалітай i пры падтрымцы прускага караля Фрыдрыха II ён 6.9.1764 быў аб­раны каралём. Першыя гады яго праўлення прайшлі даволі спакойна. Палякі былі задаволены, што ix кара­лём нарэшце стаў «прыроджаны Пяст», а не іншаземец. Склалася нават думка. что з часу праўлення П. ў Рэчы Паспалітай пачаўся «залаты век» Адраджэння. Шляхам маральнай i матэрыяльнай падтрымкі П. актывізаваў дзейнасць вучоных i літаратараў, асвету заснаваў у Варшаве кадэцкі корпус, з якога ў далейшым выйшаў шэраг выдатных дзяржаўных дзеячаў (у т.л. А.Т./Сасцюшка, Я.Ясінскі), у Вільні кор­пус інжынераў Вялікага княства Літоўскага, дапамагаў у дзейнасці Камісіі  народнай адукацыі.  Пад яго эгідай пачаўся росквіт тэатра, у архітэктуры развілася плынь, якая вядома пад назвай «стыль Станіслава». Ён наводзіў парадак у гаспадарцы гмін i заняпалых гарадоў, дбаў пра развіццё прамысловасці i гандлю.

Яшчэ да ўступлення на прастол П. пачаў збіраць бібліятэку, калекцыю мастацкіх твораў, узораў прыкладнога мастацтва i нумізматыкі, якія значна папоўніліся за часы яго праўлення. Яго прыдворная бібліятэка налічвала каля 20 тыс. тамоў кніг i рукапісаў, ёй карысталіся прыдворныя, многія вучоныя i літаратары. Менавіта з дапамогай яго збораў ствараў «Гісторыю польскага народа» А.Нарушэвіч. Традыцыйныя ў культурным жыцці краіны сталі «чацвяргі Панятоўскага», на якія збіралася эліта з інтэлігенцыі. Праўда, пазней гэтыя «чацвяргі» былі ацэнены як бессаромны разгул i рас­путства караля i знаці, што ў рэшце стала адной з прычын падзення нораваў i развалу дзяржавы.

Спробы П. ўмацаваць цэнтральную ўладу шляхам рэформ i абмежавання «ліберум вета» выклікалі незадаволенасць Расіі i Прусіі, а таксама мясцовых рэакцыйных магнатаў. А непаслядоўнасць i нерашучасць караля астудзіла першае захапленне ім шырокіх колаў i перарасло ў адкрытую варожасць. Найбольш энергічныя

праціўнікі (Красінскія i Пулаўскія) стварылі ў 1768 супраць караля i Расіі Барскую канфедэрацыю — узброены саюз шляхты i патрыятычных колаў, якія выступалі за незалежнасць краіны. Барацьба канфедэратаў суп­раць каралеўскіх i расійскіх войск працягвалася да 1772 i фактычна падрыхтавала глебу да 1га падзелу Рэчы Паспалітай паміж суседнімі моцнымі дзяржавамі. У 1772 Расія, Прусія i Аўстрыя заключылі канвенцыю аб частковым падзеле Рэчы Паспалітай, за­нял! частку яе тэрыторыі i прымусілі сойм Рэчы Паспалітай прызнаць гэты падзел. Пад рэальнай пагрозай поўнай ліквідацыі дзяржаўнасці паскорыўся працэс выспявання нацыянальнай свядомасці народаў Рэчы Паспалітай. На 4гадовым сойме 1788—92 склалася патрыятычная партыя, якая выпрацавала праграму палітычных i сацыяльных рэформ, умацавання дзяржавы. Сойм прыняў шэраг рэформ (умацаванне арміі, змена дзяржаўнага ладу i інш.), якія былі падсумаваны ў Канстытуцыі 3 мая 1791. Супраць Канстытуцыі выступілі рэакцыйныя магнаты. Яны стварылі ў 1792 Таргавіцкую кан­федэрацыю,   па  закліку  якой  войскі

 

Гродна.З малюнка 19ст.

 

Pacii i Прусіі акупіравалі краіну. Напачатку П. падтрымліваў Канстытуцыю, а потым далучыўся да таргавіцкіх канфедэратаў. Рэформы 4гадовага сойма былі адменены, а сойм, скліканы ў Гродне ў 1793, зацвердзіў новы падзел краіны паміж Расіяй i Прусіяй. На пагрозу поўнай ліквідацыі нацыянальнай незалежнасці народы Рэчы Паспалітай адказалі паўстаннем пад кіраўніцтвам А.Т.Касцюшкі. Паўстанне 1794 напалохала П. Ён баяўся за свой лёс, i толькі ўпэўненасць у рыцарскім характеры Касцюшкі давала яму надзёю на спрыяльны зыход. Пасля задушэння паўстання ў 1795 адбыўся канчатковы падзел Рэчы Паспалітай, паводле якога да Расіі адышлі ўсе беларускія i ўкраінскія землі. Па патрабаванні Pacii П. пераехаў у Гродна i тут адрокся ад прастола. Апошнія гады пражыў у Пецярбургу ў поўнай раскошы i пасля сябе пакінуў вялікія даўгі. Мемуары П. выдадзены ў 1914—16 Расійскай акадэміяй навук. Значная частка яго бібліятэкі i нумізматычнай калекцыі ў 1805 праз Т.Чацкага была набыта для Крамянецкага ліцэя, пасля закрыцця якога трапілі ў Кіеўскі універсітэт (за­раз у бібліятэцы АН Pacii).

 

Л im.; Кулжинский И. История Польши. Киев, 1864. С. 177—189; Sіownik pracownikуw ksi№їki polskiej. Warszawa; Lуdї, 1972. S. 846848. Г.А.Маслыка