Старасвецкая Беларусь
Галерэі
Уваход
Зараз на сайце
Цяпер 79 госцяў анлайнПЕРАСВЕТАЎ |
Іван Сямёнавіч
Публіцыст, прадстаўнік грамадскапалітычнай думкі 17 ст. Паходзіў з Вялікага княства Літоўскага, быў «каралеўскім дваранінам». Лічыў сябе нашчадкам бранскага манаха i баярына А.Перасвета, які пагеройску змагаўся з татарамі на Куліковым полі. Быў на службе ў войску Жыгімонта I, у атрадах Ф.Сапегі i А.Танчынскага, удзельнічаў у вайне за венгерскую спадчыну (1532—34). У канцы 1538 ці ў пачатку 1539 пераехаў на царскую службу ў Маскву, дзе яму быў падараваны маёнтак. У канцы 1549 П. перадаў Івану IV Грознаму свае «дзве кніжкі» (захаваліся ў спісах 17 ст.) — казанні пра ўзяцце МагметСултанам Царграда. У ix П. выкрываў баярства, выступаў прыхільнікам задавальнення асн. патрабаванняў дваранства. Ён лічыў, што поспехі па службе павінны залежаць ад асабістых заслуг, а не ад паходжання. Як прадстаўнік служылага дваранства, П. меў магчымасць назіраць на захадзе барацьбу каралеўскай улады з непакорнымі вяльможамі i на сабе зазнаў магнацкае свавольства. Быў перакананым прыхільнікам моцнай дзяржаўнай улады. У «Казанні пра МагметСултана» стварыў вобраз разумнага i моцнага правіцеля, які, пазнаёміўшыся з мудрасцю грэчаскіх кніг, увёў у сваёй краіне новыя парадки адмяніў прывілеі вяльможам, сістэму «кармленняў», жорстка змагаўся з хабарніцтвам, клапаціўся пра стварэнне ўзорнага войска, быў праціўнікам рабства, бо «ў тым царстве, дзе людзі заняволены, у тым царстве людзі не храбрыя i да бою нясмелыя супраць непрыяцеля». Выказваўся ён i супраць існавання ў Расіі халопства i кабальней залежнасці, ставіў праўду вышэй за веру; адзначаў сімпатыі да Расіі з боку заняволеных туркамі славянскіх народаў. Верагодна, П. за свае празмерна смелыя думкі трапіў у няміласць вярхоўных улад i загінуў разам з іншымі западозранымі ў здрадзе. Пра гэта сведчыць «чёрный список Ивашки Пересветова да Петра Губастого и иные списки», які захаваўся ў «Вопісе царскага архіва» (1562—72). Тв.: Сочинения. М.; Л., 1956. Літ.: Зимин А.А. Пересветов и его время. М., 1956. Г.А.Маслыка |