Старасвецкая Беларусь
Галерэі
Уваход
Зараз на сайце
Цяпер 491 госцяў анлайнРАДЗІВІЛ Удальрык |
(Ульрык) Крыштоф (19.2.1712—1763)
Пісьменнік. Нарадзіўся на Навагрудчыне. Паходзіў з магнацкага роду Радзівілаў. Займаў пасады ваяводы навагрудскага, з 1734 канюшага, з 1762 пісара Вялікага княства Літоўскага, мінскага старосты. Значную частку жыцця правёў у сваіх валынскіх уладаннях. Сучаснікі характарызавалі яго як дзівака i фантазёра, здольнага, вельмі начытанага, але схільнага да авантурызму. Горача абараняў права «ліберум вета», рабіў няўдалыя спробы ўмешвацца ў палітыку. Добра валодаў пяром i пакінуў пасля сябе даволі значную літаратурную спадчыну. Аўтар кніг: «Апісанне клопатаў людзей усіх саслоўяў» (1741), «Маральныя элегіі» (1752), «Агульная гісторыя» (т. 1—5, 1752) i інш. Перакладаў на польскую мову творы Сафокла, П.Карнеля, Ж.Расіна. Спрабаваў увесці ў спектаклях прыдворных тэатраў беларускую мову. Частка яго твораў засталася ў рукапісах.
Нясвіжскі палацавазамкавы комплекс.
|