Старасвецкая Беларусь
Галерэі
Уваход
Зараз на сайце
Цяпер 186 госцяў анлайнСІТАНСКІЯ |
Сям'я гродзенскіх музыкантаў i педагогаў. Леан (каля 1745—1800) — скрыпач, дырыжор, педагог. Першы скрипач i капельмайстар Гродзенскай капэлы А.Тызенгаўза (з 1765), кіраўнік Гродзенскай тэатральнай школы Тызенгаўза. У 1781 выступаў з канцэртамі ў Італіі. На думку сучаснікаў, быў выдатным музыкантам. Пад яго кіраўніцтвам Гродзенская капэла стала адной з лепшых у Еўропе. Жонка Леана Дарота, прыгонная Тызенгаўза i выхаванка яго балетнай школы, была танцоўшчыцай. Дачка Малгажата — спявачка, выступала пераважна ў камічных операх. Барталамей (? — пасля 1785) — клавікардыст, педагог. Музыкант Гродзенскай капэлы Тызенгаўза ў 1776(?) — 81(?). Выкладаў ігру на клавікордзе, фагоце i скрыпцы ў Гродзенскай тэатральнай школе Тызенгаўза (працаваў у Гродне i Паставах). С ы м о н (Шымон, ? — люты 1785) — музыкант. 3 1771 працаваў у Гродзенскай капэле Тызенгаўза, выкладаў ігру на габоі i скрыпцы ў Гродзенскай тэатральнай школе Тызенгаўза. 3 1781 у Нясвіжскай капэле Радзівілаў. |