Старасвецкая Беларусь
Галерэі
Уваход
Зараз на сайце
Цяпер 62 госцяў анлайнСКАРУЛЬСКІ Антон |
(1715—80)
Філосаф. Вучыўся ў Вільні. Выкладаў філасофію ў Слуцку i Нясвіжы. Быў рэктарам Навагрудскага i Барскага езуіцкага калегіумаў, Віленскага шляхецкага калегіума. У 1772—74 рэктар Віленскай акадэміі, з 1774 — дэкан яе тэалагічнага факультэта. У 1755 выдаў у Вільні свой адзіны твор — «Каментарыі па філасофіі...». У ім выкладзены асноўныя філасофскія сістэмы Новага часу i адкрыцці ў прыродазнаўстве, прыведзены каштоўныя звесткі па астраноміі, механіцы i іншых галінах ведаў. Гэты твор доўгі час лічыўся падручнікам па філасофіі. У вырашэнні светапоглядных праблем С. зыходзіў з неабходнасці ўзгаднення дасягненняў філасофіі i навукі Новага часу ca схаластычнымі канцэпцыямі i тэалагічнымі догмамі. Некаторыя палажэнні сярэдневяковай філасофіі арыстоцелізму ён імкнуўся абнавіць i «мадэрнізаваць», але пагаджаўся з тымі, штб атрыманы доследным шляхам. Ён пазбягаў агульных тэорый светапогляднага характеру, а то i адмаўляў ix. Гэта выявілася ў адносінах да вучэння М.Каперніка, да атамізму, тэорыі першасных i друтасных якасцей, праблем душы i інш. У «Каментарыях па філасофіі...» С. заяўляў: «Мы адмаўляем сістэму атамістаў у выкладанні Эпікура i выпраўленую Гасендзі, бо акрамя таго, што Эпікур недастаткова абгрунтоўвае непадзельнасць атамаў, здаецца, што абодва яны не маюць рацыі, калі прыпісваюць ім рухаючую сілу, нібыта ім метафізічна ўласцівую; бо ідэя актыўнай сілы звычайна проціпастаўляецца ідэі інертнай матэрыі — якую б яна ні мела будову i разнастайнасць; выводзіць усе станы толькі з адной будовы часціц было б нават нязручна». Сістэму X.Вольфа С. называў такой жа далёкай ад ісціны, як i папярэднія сістэмы. Крытыкаваў ён i сістэму І.Ньютана, асабліва яго канцэпцыю пра сілы прыцяжэння i адштурхоўвання, i проціпастаўляў ёй перыпатэтычную канцэпцыю абсалютнай субстанцыянальнай формы. 3 пазіцый кананізаванага арыстоцелізму С. крытыкаваў філасофію Г.Лейбніца i П.Гесендзі. Гаворачы пра бясконцасць Сусвету, ;С. падкрэсліваў: «Існуе толькі адзін свет, а не мноства ix, як гэта ўяўлялася Дэмакрыту; i гэты адзіны свет не з'яўляецца бясконцым, як разам з Дэмакрытам думаў Эпікур, не з'яўляецца ён i неакрэсленым, як гэта паказваў Картэзій, змешваючы матэрыю з прасторай; ён абмежаваны пэўнымі межамі сваёй велічыні, заснаваны ў пэўны час». Усё гэта, на яго думку, было вядома з рэлігійнай літаратуры, пацвярджалася лепшымі старажытнымі філосафамі, выключаючы аднаго Арыстоцеля, «які свету, на яго думку, даў вечнасць, чаго на самай справе не можа быць». Шмат хібаў знаходзіў С. у геліяцэнтрычнай сістэме М.Каперніка i сцвярджаў, што яна супярэчыць «фізічным аргументам i аракулам Святога Пісання». У гнасеалагічных поглядах С. заўважаецца ўплыў сенсуалізму Дж.Лока. Ён лічыў, што рацыяналізм як метад пазнання не з'яўляецца 'універсальным, бо сапраўдныя веды даюцца i органамі пачуццяў. Паводле С., пазнанне навакольнай рэчаіснасці пачынаецца ў выніку ўздзеяння аб'екта на органы пачуццяў; узнікненне адчуванняў абумоўлена дзейнасцю «нервовай сістэмы i мозга, але ўсякае пачуццёвае ўспрыманне лічыцца не толькі ўспрыманнем знешняга свету, але i «пакутай цела ад таго, што органы пачуццяў змяняюцца пад уздзеяннем знешняга цела». Падобныя погляды выказвалі К.Нарбут i Б.Дабшэвіч. Паводле С, любое адчуванне ўключае тры элементы: орган пачуццяў, уздзеянне, якое робіцца на яго, i здольнасць да ўспрымання гэтага ўздзеяння. Ён адзначаў, што адчуванні, выкліканыя ўздзеяннем знешніх аб'ектаў на нервовыя канцы, даюць уяўленне пра тое, што знаходзіцца ў знешніх целах i што сваім уздзеяннем можа абумоўліваць якуюнебудзь змену ў органах пачуццяў, напрыклад, цяпло, холад, смак i г.д. Такім чынам, механізм узнікнення адчуванняў набываў у С. часткова картэзіянскае тлумачэнне, падобнае да апісання безумоўных рэфлексаў. Адначасова С. падкрэсліваў, што ідэі ні ў якім разе нельга змешваць з матэрыяльным вобразам рэчаў, што гэты вобраз з'яўляецца «цялесным i матэрыяльным» i служыць толькі матэрыялам для стварэння ідэй, якія «чыста духоўныя, бо яны з'яўляюцца чыстым станам розуму». Паводле С, матэрыяльны вобраз — гэта прадукт больш нізкай, падрыхтоўчай ступені пазнання (уяўлення); ідэя — гэта ўжо ўласна разумение; увесь працэс пазнання — ад уздзеяння канкрэтных рэчаў на органы пачуццяў да разумения — вызначаецца як успрыманне. Матэрыяльны вобраз рэчы, узноўлены ў душы (розуме), адпавядае ўяўленню, ідэя адпавядае ўспрыманню, абодва гэтыя этапы аб'ядноўваюцца ў працэс разумения. С. не быў безагаворачным прыхільнікам тэорыі прыроджаных ідэй. Галоўную задачу пазнання ён бачыў у тым, каб вылучыць з матэрыяльных утварэнняў усеагульнае паняцце сутнасці, дамагаючыся гэтага пастаяннымі пошукамі ісцінных, выразных i пэўных ідэй ці іншых рэчаў. С. перасцерагаў ад легкадумнага, некрытычнага адмаўлення ўсялякай новай ідэі без папярэдняга апрабавання яе розумам. Эклектызм С. найболып выразна праявіўся ў пытанні крытэрыя ісціны. Так, да дэкартаўскіх рацыяналістычных прынцыпаў выразнасці i дакладнасці ён дадаваў сенсуалістычнае палажэнне аб ролі пачуццяў у дасягненні выразнасці i дакладнасці пазнання, а таксама аўтарытэт Бога. С. лічыў, што нельга абараняць свае погляды, як i думкі іншых філосафаў, калі «гэтаму асабліва супраціўляецца розум», a «аўтарытэт святых айцоў хаця i трэба заўсёды цаніць высока, аднак для таго, хто растлумачвае чыста філасофскія рэчы, ён зусім не абавязковы». У «Каментарыях па філасофіі...» С. відавочная тэндэнцыя да адмаўлення схаластычных аўтарытэтаў, шмат крытычных заўваг зроблена па тэорыі прыроджаных ідэй i інтуітыўнага пазнання. I ў той жа час для С. свет — вынік тварэння Бога, існаванне цел ён тлумачыў як узаемадзеянне матэрыі i формы. Чалавека разглядаў у якасці псіхафізічнага быцця, душу — як асаблівую субстанцию a ўзаемадзеянне яе з целам тлумачыў у адпаведнасці з сістэмай «фізічнага ўздзеяння», створанай у Новы час французскім філосафам Турнемінам на аснове картэзіянскага дуалізму духу i матэрыі i таго, што душа размешчана ў адным участку цела — у мозгу. Па прыкладзе некаторых мысліцеляў Новага часу да трох традыцыйных частак логікі (паняцце, суджэнне i вывад С. дадаваў яшчэ праблему лагічнагс метаду, пад якім разумеў пэўны парадак навучання, накіраваны на спасціжэнне ісціны, або саму дзейнасць розуму, што ажыццяўляецца ў адпаведнасці з правіламі метаду. Пры гэтым С. адзначаў, што лагічны метал не з'яўляецца асобнай чацвёртай аперацыяй розуму, якая адрозніваецца ад траістага спосабу пазнання, як гэта часам прынята лічыць. Лагічны метад С. падзяляў на «сінтэтычны, з дапамогаю якога пазнанне крок за крокам рухаецца ад простага да складанага, ад частак да цэлага, ад адзінкавага да ўсеагульнага i ад прычыны да вываду, i на аналітычны, пры дапамозе якога розум вяртаецца ад складанага да простага, ад цэлага да частак, што быццам вызваляюцца ад нейкіх сувязей». 3 дапамогаю гэтага метаду, паводле С, ствараюцца надзейныя крытэрыі для разумения ісціны i універсальныя прынцыпы навук.
Тв.: Комментарии по философии, или логике, то есть метафизике, общей и специальной физике. Вильно, 1755 // Памятники философской мыли Белоруссии XVII — первой половины XVIII в. Мн., 1991. Літ.: Бирало А.А. Философская и общественная мысль в Белоруссии и Литве в конце XVII — середине XVIII в. Мн., 1971; Дорошевич Э.К. Философия эпохи Просвещения в Белоруссии. Мн., 1971; Очерки истории философской и социологической мысли Белоруссии (до 1917 г.). Мн., 1973; Цукерман А.Я. Философская мысль Белоруссии середины XVIII в. Мн., 1980; Bieliсski I. Uniwersytet Wileсski (1579—1831). Т. 1—3. Krakуw, 1899—1900; Chmaj L Kartezjanizm w Polsce w XVII i XVIII w. // Mysi filozoficzna. Warszawa, 1956. 5(25); W№sik W. Historia filozofii polskiej. Т. 1. Warazawa, 1958. |