Старасвецкая Беларусь
Галерэі
Уваход
Зараз на сайце
Цяпер 74 госцяў анлайнСЛАВІНЕЦКІ Епіфаній |
(? — 20.11.1657)
Усходнеславянскі пісьменнік, перакладчык, багаслоў, філосаф i вучоны. Яго літаратурная i навуковая спадчына — агульны здабытак культурнай спадчыны беларускага, украінскага i рускага народаў. Пра месца яго нараджэння няма агульнай думкі. У прадмовах да выданняў твораў айцоў царквы, перакладзеных ім, С. пісаў, што яны складзены «тщанием... во философии и богословии изящнаго дидаскала и искуснейшего во еллинском и славенском диалектах пречестного отца господина иеромонаха Епифания, Кіевскйя страны» (Киевская старина, 1890. Т. 21, 10. С. 3). У каталогу бібліятэкі Сімяона Полацкага пад назваю кнігі С. паслядоўнік Сімяона паэт Сільвестр Мядзведзеў напісаў: «от Малыя Россій». Аднак найболып кампетэнтны ў біяграфіі С. яго любімы вучаньпаслушнік Яўфімій запісаў у рукапісным перакладзе Новага запавету: «... преводу и стяжания многомудрого мужа в философии и Богословій иеромонаха Епифания Славинецкаго родом Белорусца». Супастаўляючы розныя факты з біяграфіі пісьменніка, у т.л. яго завяшчанне значнай часткі маёмасці Пінскаму манастыру, І.Ротар зрабіў выснову, што радзімай Епіфанія быў горад Пінск. Выхоўваўся пісьменнік у Кіеўскай брацкай школе (пазней — КіеваМагілянская акадэмія), вучыўся за мяжой, як мяркуюць даследчыкі, у Кракаўскім універсітэце. У 1649 на запрашэнне расійскага ўрада прыехаў у Маскву на чале трупы адукаваных манахаў для выпраўлення, рэдагавання i перакладу з грэчаскай мовы кніг, арганізацыі шко
Пінск у 17 ст.
лы i царкоўнаасветніцкай дзейнасці. У Расіі ён стаў адным з «любамудраў», прыбліжаных да патрыярха Нікана, кіраўніком i выкладчыкам «сямі вызваленых навук» у школе пры Чудаўскім манастыры i галоўным «спраўшчыкам» (фактычна — рэдактарам) перакладных царкоўных кніг, тэарэтыкам ніканаўскай царкоўнай рэформы. Паводле свайго светапогляду С. — адукаваны i аўтарытэтны прадстаўнік «грэкафільскай» партыі, праціўнік заходнееўрапейскага лацінакаталіцкага уплыву на праваслаўную царкву i ў гэтым плане — апанент Сімяона Полацкага. Аднак адносіны паміж імі былі неадназначныя, нярэдка сяброўскія. 3 прадмовы да рукапіснага збору твораў С. вынікае, што ідэолаг «лацінскай» (беларускай) партыі Сімяон ставіўся да свайго апанентагрэкафіла як вучань да настаўніка: «Егда они купно случахуся, всегда и везде бываше вопрошати честному Симеону мудрейшаго отца Епифания и многих неудоборазумеваемых вещех» (Тр. Киевской духовной академии. 1861. Вып. 8. С. 400). У адрозненне ад яркага палеміста Сімяона Полацкага, які моцна ўплываў на развіццё літаратуры, кнігадрукавання i грамадскай думкі Расіі, С. быў тыповым «акадэмічным» пісьменнікам. Толькі аднойчы ён уступіў у палеміку, каб даказаць нелегітымнасць пазбаўлення былога патрыярха Нікана епіскапскага сану. Апрача «выпраўлення» царкоўных кніг, у т.л. Астрожскай Бібліі, ён перакладаў творы айцоў усходняй царквы (Грыгорыя Багаслова, Васіля Вялікага, Іаана Златавуста i інш.), прапагандаваў ix філасофскія i эстэтычныя ідэі. На рускую царкоўнамастацкую свядомасць моцна паўплываў перакладзены ім трактат Іаана Дамаскіна пра абразы як сімвалічныя вобразы, што адлюстроўваюць першавобразы трансцэндэнтнай божай рэальнасці. Высока цаніў С. i свецкую навуку, сведчаннем чаго з'яўляюцца яго пераклады падручніка па геаграфіі з пераказам геліяцэнтрычнай тэорыі М.Каперніка, кніг А.Везалія па анатоміі, трактата Эразма Ратэрдамскага па педагогіцы («Грамадзянства звычаяў дзіцячых»), а таксама складзены ім славянагрэкалацінскі слоўнік. Аднак ён выступаў супраць уплыву свецкай навукі, філасофіі i рэалістычнага мастацтва на рэлігію i царкоўную традыцыю, даказваў, што найвышэйшым аўтарытэтам у духоўным жыцці застаецца Святое Пісьмо i вучэнне грэчаскіх айцоў царквы. У прыватнасці, быў супраць, каб мастакі пісалі з лацінскіх i лютэранскіх узораў Спаса, Багародзіцу i святых апосталаў, абараняў традыцыйны візантыйскі стыль у іканапісе. У запісцы цару пра незаконнасць пазбаўлення Нікана архірэйства С. закрануў i філасофскую праблематыку. На яго думку, у свеце матэрыяльных з'яў нішто не вечнае, усё мяняецца, затое ў свеце духоўным, божым дзейнічае закон пастаянства, стабільнасці. Адсюль схільнасць яго да праваслаўнай артадоксіі, непрыманне схаластычнай логікі i «вонкавай» мудрасці ў сферы багаслоўя i веры. Ён прызнаваўся, што сілагізмамі, асабліва лацінскімі, не карыстаецца, таму што Васіль Вялікі патрабаваў пазбягаць ix, а Грыгорый Багаслоў назваў сілагізмы «веры развращением и тайне истощением». У гэтым С. разыходзіўся з больш рацыяналістычным «лацінікам» Сімяонам Полацкім. Скрытая палеміка паміж імі ўзнікла i адносна еўхарыстыі. Захаваўся запіс «разглагольства» двух іераманахаў у форме пытанняў Сімяона Полацкага i адказаў С. (1673). На пытанне, ці сапраўды літургічнае таінства ператварэння хлеба i віна ў цела i кроў Хрыста адбываецца адразу па вымаўленні святаром слоў Хрыстовых на тайнай вячэры, С. адказаў, што пасля гэтых слоў хлеб i віно становяцца толькі правобразам цела i крыві, i толькі па малітве святара з просьбай да Бога Айца паслаць на хлеб i віно дары Святога Духа, каб асвяціць i ператварыць ix, хлеб i віно становяцца сапраўдным целам Хрыстовым i сапраўднай яго кроўю. На гэта Сімяон Полацкі дыпламатычна запярэчыў, што вучоная Русь у Кіеве таксама думае, што толькі праз слова Хрыста ператвараецца хлеб i віно ў цела i кроў Христовы, а думка такая не з'яўляецца грэшнай. У адказ С. заўважыў, што кіяўляне вучыліся i вучацца толькі па латыні i чытаюць толькі лацінскія кнігі, таму так мудрагеляць, a пагрэчаску не вучыліся i грэчаскіх кніг не чытаюць, таму i не ведаюць ісціны i моцна ў гэтым памыляюцца, падпаўшы пад лацінскую ерась. У гэтым светапогляднае разыходжанне паміж «лаціністамі» i «грэкафіламі». Паводле «лацінскай» тэалогіі i філасофіі, што сфарміравалася пад уплывам сярэдневяковага «наміналізму» i філасофіі Арыстоцеля, усе падзеі рэальнай гісторыі, у т.л. царкоўнае мастацтва i рэлігійныя абрады, толькі сімвалічна далучаюць веруючага да пазачасавага i пазапрасторавага божага свету. Іншая канцэпцыя склалася, відаць, не без уплываў платонаўскага i сярэдневяковага «рэалізму», у праваслаўным, славянавізантыйскім багаслоўі. Паводле айцоў усходняй царквы, ператварэнне святых дароў адбываецца спачатку сімвалічна (хлеб i віно становяцца «правобразам» цела i крыві Хрыста), а пасля (па малітве святара да Бога Айца i Духа Святога) — субстанцыянальна. Адсюль прызнанне рэальнасці цуду, што «адмяняе» законы матэрыяльнай природы, логікі (у гэтым выпадку закон тоеснасці). Такая канцэпцыя абумовіла i адпаведную аксіялогію, паводле якой Святое Пісьмо — божае адкрыццё вышэй за навуку, багаслоўе айцоў царквы пераўзыходзіць філасофію i логіку, а непарушнасць іканапіснага канона вышэй за законы развіцця мастацтва. Такая была багаслоўская, філасофская i эстэтычная ўстаноўка С, добрага знаўцы свецкай навукі i філасофіі. Адносна пакланення абразам погляды С. i Сімяона Полацкага ў асноўным супадалі, бо яны аднолькава грунтаваліся на размежаванні вобразаў i правобразаў, мастацтва i рэальнасці. У маральнатэалагічным слове «Пра міласэрнасць» С. гаварыў: «Поклоняйся начертанию телесно; умом же твоим поклоняйся первообразному, его же образ видиши начертан, самого же начертаннаго веждь быти на небеси... Елицы же противно хотят поклонятися святым или образам яко богам, сии достойны суть вечнаго огня» (Тр. Киевской духовной академии. 1861. Вып. 10. С. 138). Такую ж тэорыю святасці абразоў развіваў i «лацініст» Сімяон Полацкі. Адукаваныя i ўсебакова адораныя людзі, яны моцна паўплывалі на станаўленне асветніцкага светапогляду на Украіне, Беларусі i ў Расіі. Абодва былі таленавітымі майстрамі маральнадыдактычнай аратарскай прозы ў жанры царкоўных «слоў» i «казанняў» з характэрнымі для стылю барока вобразнасцю, сімвалізмам, аналогіямі з антычнай міфалогіі, філасофіі, паэзіі. С. адрадзіў сімвалічнаалегарычнае красамоўства, заснаванае ў 12 ст. Кірылам Тураўскім. Шматлікія аналогіі з антычнай літаратурай, спасылкі на «Адысею», Плутарха, Плінія, Дэмакрыта i інш. антычных аўтараў, якія пазней напоўняць кнігі аратарскай прозы Сімяона Полацкага, сведчаць пра ўплыў на С. гуманістычнай філалогіі i красамоўства эпохі Адраджэння. Захавалася яго рукапісная паэтычная спадчына — каля 40 сілабічных песняў эпічнага зместу. Паэзія асветніка адметная багатым гукапісам, вытанчанасцю выяўленчых сродкаў, лексічным багаццем. С. i Сімяон Полацкі былі заснавальнікамі дзвюх школ перакладчыцкага майстэрства: першы — паслядоўнік літаральнага, другі — адносна вольнага, сэнсавага перакладу. Сімяон Полацкі напісаў 5 варыянтаў эпітафіі на смерць свайго настаўніка.
Літ.: Певйицкий В. Епифаний Славинецкий, один из главных деятелей русской духовной литературы в XVII в. // Тр. Киевской духовной академии. 1861. Вып. 8, 10; Р о т а р И. Епифаний Славинецкий, литературный деятель XVII в. // Киевская старина. 1890. Т. 21, 10—12. У.М.Конан. |