Старасвецкая Беларусь
Галерэі
Уваход
Зараз на сайце
Цяпер 51 госцяў анлайнСЛЁЗКА Міхаіл (? — 1667) |
Майстар друкар, пісьменнік, асветнік, адзін з актыўных прадаўжальнікаў асветніцкіх i выдавецкіх традыцый Ф.Скарыны i І.Фёдарава. Паходзіў з Беларусі. Яго спадчынная маёмасць (2 крамы бацькоў у Навагрудку) загінула ў час пажару 1616, што вымусіла С. пакінуць радзіму. У наступныя гады ён працаваў у друкарнях Вільні і, магчыма, КіеваПячэрскай лаўры. У пачатку 1630х гадоў ён устуту у члены Львоўскага Успенскага брацтва i ў 1633—37 i 1643—51 узначальваў брацкую друкарню ў Львове, удзельнічаў у выступлениях брацтва супраць нацыянальнарэлігійнага прыгнёту ўкраінскага насельніцтва. У 1638 распачаў сваю выдавецкую справу i заснаваў уласную друкарню. За гады дзейнасці С. выдаў каля 50 кніг (амаль трэцюю частку ад усіх, што выйшлі з украінскіх друкарняў) на царкоўнаславянскай, украінскай, лацінскай i польскай мовах, у тым ліку філасофскі трактат М.Кароны «Уступ да разумения лагічных i філасофскіх тэрмінаў» (1639), кнігі І.Галятоўскага «Ключ разумения» (1663 i 1665), панегірык І.Пракаповіча ў гонар Арсена Жаліборскага (1665), свецкае выданне папулярнага твора М.Жураўскага «Эфемерыды». У прадмове да Апостала 1639 С. выступіў супраць спробы ўлады i царкоўных іерархаў абмежаваць свабоду выдавецкай дзейнасці. Кнігі С. разыходзіліся на Украіне, Беларусі, траплялі ў паўднёваславянскія краіны, Расію. Пасля смерці С. яго друкарня ў 1670 выкуплена Львоўскім брацтвам.
Літ.: И с а е в и ч Я.Д. Типография Махаила Слёзки и её роль в межславянских культурных связях // Федоровские чтения, 1973. М., 1976; Голенченко Г.Я. Идейные и культурные связи восточнославянских народов в XVI — середине XVII в. Мн., 1989. С. 52—54. |