СМУГЛЕВІЧ Францішак

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 469 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.7%UNITED STATES UNITED STATES
25.7%CHINA CHINA
5.5%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
5%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
4%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.8%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
СМУГЛЕВІЧ Францішак

(6.10.1745 — 18.9.1807)

 

 

Жывапісец, графік, педагог, прадстаўнік класіцызму. Нарадзіўся ў Вар­шаве ў сям'і мастака Лукаша Смуглевіча. Творчая дзейнасць звязана з мастацкім жыццём Польшчы, Літвы, Беларусі i Расіі. Жывапісу вучыўся ў бацькі — Л.Смуглевіча i ў Ш.Чаховіча. У 1763—64 у Рыме: вучыўся ў А.Марона i з 1766 у Акадэміі св. Лукі; ра­зам з В.Брэна размалёўваў золатам гроты. У 1784—97 у Варшаве, у 1797— 1807 прафесар жывапісу i малюнка ў Віленскім універсітэпе. Удзельнічаў у размалёўцы інтэрераў Міхайлаўскага палаца ў Пецярбургу (1800—01; не зберагліся). Апошнія гады жыцця правёў у Вільні, адкуль часта выязджаў у беларускія гарады i мястэчкі для выканання заказаў на размалёўку цэркваў i касцёлаў, напісання партрэтаў. Аформіў так званую залу Смуглевіча ў бібліятэцы Віленскага універсітэта (разам з братам Антоніем), выканаў шмат станковых карцін i манументальных размалёвак у храмах Беларусі (Мінск, Гродна, Полацк, Рэчыца i інш.), Літвы i Польшчы. Працаваў у жанрах: гістарычным, батальным, партрэта, стварыў алегарычныя i міфалагічныя кампазіцыі. Сярод твораў: «Смерць Марыі» (1784), «Св. ІаанХрысціцель», «Прыгавор аб выгнанні Арыстыда», «Перамога Аляксандра над Дарыем», «Юдзіф», «Бітва каля Берасцечка ў 1651», «Развітанне апосталаў Пятра i Паўла» (1805), «Персідскія паслы ў караля Марока», «Пасольства скіфаў у Дарыя», «Бітва пры Хоціне ў 1673», «Польскія сяляне за сталом», «Літоўскія сяляне», «Прысяга Т.Касцюшкі на Кракаўскім рынку», « Уступленне Баляслава Храбрага ў Кіеў», «Сяляне ў нацыянальным адзенні», «Сцэна з сялянскага жыцця» i інш.

 

Віленскі універсітэт. Зала Ф.Смуглевіча.

 

Аўтар партрэтаў Ю.Пешкі, Р.Пшаздзецкага, сям'і Тышкевічаў, епіскапа Гедройца, сям'і К.Празор i інш. Афармляў кнігі, выканаў каля 150 малюнкаў. Сярод яго вучняў мастакі І.Аляшкевіч, Ю.Пешка

.

Літ.: Дробов Л.Н. Живопись Бело­руссии XIX — начала XX в. Мн., 1974.