Старасвецкая Беларусь
Галерэі
Уваход
Зараз на сайце
Цяпер 64 госцяў анлайнСТРАЙНОЎСКІ Іеранім |
(20.9.1752—1815)
Мысліцель i прававед 2й паловы 18 ст. Нарадзіўся ў вёсцы Ходачкава Крэменецкага пав. (Валынь). Адукацыю атрымаў у навучальных установах ордэна піяраў, у якім быў з 1776 па 1788. 3 1776 выкладаў у Варшаўскім калегіуме матэматыку, логіку, метафізіку, а потым натуральнее i палітычнае права, права народаў i палітычную эканомію. У 1780 прызначаецца прафесарам кафедры натуральнага права Галоўнай школы Вялікага княства Літоўскага ў Вільні. 3 таго часу яго навуковая i педагагічная дзейнасць цесна звязана з гістарычным лёсам Беларусі i Літвы. Ён удзельнічаў у рабоце Камісіі нацыянальнай адукацыі, уваходзіў у склад камісіі па падрыхтоўцы праектаў грамадзянскага i крымінальнага кодэксаў. У 1799—1806 быў рэктарам Віленскай Галоўнай школы, пераўтворанай у 1803 ва універсітэт, з'яўляўся адным з аўтараў статута Віленскага універсітэта. С. абараняў школу ад езуітаў, якія ў 1801 пры падтрымцы расійскага імператара Паўла I імкнуліся ўстанавіць кантроль над адукацыяй па Беларусі i ў Літве. Выступленні С. за свецкі характар адукацыі былі непрыязна сустрэты кансерватыўнай часткай духавенства. Важную ролю адыграў С. i як арганізатар навуковых даследаванняў: ён быў членам Варшаўскага таварыства сяброў навукі i Вольнага эканамічнага таварыства ў Пецярбургу. У апошнія гады жыцця С. адышоў ад актыўнай навуковай i педагагічнай дзейнасці, займаў шэраг царкоўных пасад, a ў 1814 стаў віленскім епіскапам. Асноўны твор С. «Навука аб прыродным i палітычным праве, палітычнай эканоміі i праве народаў» (Вільня, 1785) неаднаразова перавыдаваўся ў Вільні i Варшаве на польскай мове, a ў 1809 у перакладзе Б.Анастасевіча выйшаў у Пецярбургу на рускай мове, выкарыстоўваўся i як падручнік для вышэйшых i сярэдніх навучальных устаноў Польшчы, Беларусі, Літвы i Украіны. Апублікаваны таксама шэраг прамоў С. Як i большасць філосафаўасветнікаў таго часу, ён стаяў на пазіцыях дэізму i лічыў Бога творцам i першапрычынай прыроды. Паводле С, пранікненне ў дасканалы механізм прыроды, назіранні за нябеснымі целамі, даследаванні рознага роду стварэнняў, развагі пра будову чалавека вымушаюць «чалавечы розум прызнаць існаванне вышэйшай сілы i мудрасці». Дэізм С. быў своеасаблівай формай секулярызацыі навукі, хоць у яго творах сустракаюцца асобныя элементы рэлігійнасхаластычнага светапогляду, а таксама заявы пра адданасць каталіцкай царкве. У тэорыі пазнання С. прытрымліваўся прынцыпаў сенсуалізму. Ён падзяляў палажэнне Арыстоцеля аб тым, што розум чалавека атрымлівае веды ад органаў пачуццяў, i крытыкаваў схаластаў, якія не разумеюць «гэтай важнай ісціны, якая з'яўляецца істотнай асновай здаровай логікі i метафізікі». Вучэнне Дэкарта аб «прыроджаных ідэях» лічыў памылковым, бо яно стрымлівае развіццё i ўдасканаленне навукі. Асновай сацыялагічнай канцэпцыі С, як i ўсіх тагачасных фізіякратаў, было вучэнне пра натуральны парадак i як вынік яго — натуральнее права. Натуральны парадак рэчаў ён разглядаў як адзінства фізічнага i маральнага парадку, г.зн. як сукупнасць законаў прыроды i грамадства. «3 фізічнага парадку рэчаў, — пісаў С, — вынікае, як мы бачылі, маральны парадак i, таксама як першы, ён не можа быць адвольны, зменены ў адпаведнасці з воляй i жаданнем людзей; таксама як i першы, ён не ўстаноўлены людзьмі, a толькі імі пазнаецца...» Людзі, на яго думку, могуць быць шчаслівыя толькі праз глыбокае пазнанне i поўнае захаванне гэтага натуральнага права; адыход чалавека або грамадства ад дакладных i разумных законаў прыроды непазбежна выклікае «пакаранне» — няшчасці, бедствы, беспарадкі i г.д. Натуральныя ж законы, паводле канцэпцыі С, «нічога іншага не выяўляюць, акрамя як натуральныя правы i абавязкі чалавека», да якіх належыць яго імкненне да самазахавання, задавальнення сваіх патрэб у ежы, адзенні, жыллі, прыладах працы, да набыцця зямных даброт i карыстання імі. 3 натуральных правоў i абавязкаў асобнага індывіда, з прыроднай роўнасці людзей С. выводзіў сацыяльныя правы i абавязкі. У ліку ix ён называў вечныя i нязменныя правы асабістай свабоды, узаемнай дапамогі, прыватнай уласнасці. Ён лічыў, што здабытая сумленнай працай прыватная ўласнасць — краевугольны камень грамадства, а яе недатыкальнасць з'яўляецца найпершым натуральным правам чалавека. Паводле С, ніхто не мае права пазбавіць чалавека яго натуральнай свабоды, ён павінен абараняць ад гвалту сваю ўласнасць i свабоду i, адпаведна, не рабіць замаху на чужую прыватную ўласнасць, не ўжываць сілы ў адносінах да іншых людзей, за выключэннем выпадкаў самаабароны. Прынцыпы натуральнага права С. разглядаў у якасці крытэрыяў «ісціннасці» або «няправільнасці» таго ці іншага сацыяльнапалітычнага ладу. У прыватнасці, ён лічыў, што дзяржава магнацкай алігархіі тагачаснай Рэчы Паспалітай не адпавядае патрабаванням натуральнага права, праграмныя ж устаноўкі шляхецкабуржуазнага блоку ўзводзіў у ранг вечных i нязменных прынцыпаў натуральнага права i ўсяляк ix абараняў. С. паслядоўна абгрунтоўваў залежнасць шчасця народа i разумнее грамедскее ўпарадкаванне ад ўзроўню пашырэння ведеў еб прыродзе i гремедстве. Для ежыццяўлення плана есветы несельніцтва, на яго думку, неабходне; стварыць превільную сістэму невучання юнацтве, усяляк садзейнічаць развіццю навукі i папулярызаваць яе праз выданне кніг, падручнікаў i г.д. Асаблівую стваральную ролю С. адводзіў Усеагульнай інструкцыі для ўсяго народа, якая ахоплівала б усе навукі — фізічныя i маральныя, дапамагала б людзям пазнаць ісціны гэтых навук, сцвярджаць разумныя асновы сацыяльнага жыцця. Літ.: Очерки истории философской и социологической мысли Белоруссии (до 1917 г.). Мн., 1973; Идеи гуманизма в общественнополитической и философской мысли Белоруссии (дооктябрьский период). Мн., 1977. |