Старасвецкая Беларусь
Галерэі
Уваход
Зараз на сайце
Цяпер 47 госцяў анлайнСУРТА Трафім |
Раманавіч (? — пач. 18 ст.)
Магілёўскі летапісец. Працаваў у Магілёўскім магістраце, быў купецкім старостам, з 1686 неаднаразова выбіраўся гарадскім лаўнікам. У традыцыйнай пагадовай форме склаў першы Магілёўскі летапіс (звесткі за 1526— 1701), які ўвайшоў у Магілёўскую хроніку, завершаную Ю. Трубніцкім . Гісторыю Магілёва пачаў з 1526, найболып падрабязна апісаў падзеі сярэдзіны i канца 17 ст. Цікавіўся гісторыяй Полыпчы, Расіі, у летапісе выкарыстаў хронікі А.Гваныні, М.Стрыйкоўскага i інш. гістарычныя творы. С. належаў да патрыятычна настроенай гарадской арыстакратыі, цесна звязанай з нацыянальнакультурнымі традыцыямі. Прытрымліваўся памяркоўных поглядаў. Асуджаў выступленні магіляўчан супраць гарадскіх улад, у тым ліку бунт 1610, дзеянні ўкраінскіх казакоў на Беларусь. |