Старасвецкая Беларусь
Галерэі
Уваход
Зараз на сайце
Цяпер 59 госцяў анлайнСЦІРПЕЙКА Ян |
(Іван; 1760—каля 1817)
Прафесар філасофіі ў Гродне. Месца нараджэння i смерці невядома. Аўтар некалькіх філасофскіх трактатаў. Яго трактат «Лекцыі па эксперыментальнай фізіцы» (1792) — гэта агульнатэарэтычныя i філасофскія разважанні. У 1й частцы, «Аб матэрыі або ўзнікненні наогул», С. вылучаў 2 метады вывучэння матэрыі, яе фізічных якасцей i законаў: філасофскі метад (Methodes Philosophaneli a posteriou), што ідзе ад пазнання асобных прадметаў i з'яў да агульных законаў, i метад a priori, які ідзе ад агульных палажэнняў да выключэнняў. На думку С, 1ы метад стварыў Ньютан, 2і Картэзій. С. аддаваў перавагу метаду Ньютана, але не абмяжоўваўся разглядам толькі яго. Ён знаёміў сваіх слухачоў i чытачоў з навуковымі адкрыццямі сярэдзіны 18 ст., у прыватнасці з даследаваннямі Рыхмана i Франкліна ў галіне электрычнасці. У галіне хіміі С. прапанаваў свой эксперимент — своеасаблівае ўзнаўленне доследаў Кавендыша па вывучэнні складу паветра. Разглядаў ён i арыгінальнае вучэнне аб дынамічным атамізме харвацкага вучонага Р.І.Башковіча, які імкнуўся аб'яднаць вучэнне Ньютана пра дзеянне сілы прыцягнення з вучэннем Лейбніца аб актыўнай разнастайнасці субстанцыі. С. змог вылучыць галоўнае ў Башковіча — вучэнне пра непарыўную сувязь матэрыі i руху. Паводле Башковіча, адзначаў С, узаемадзеянне сіл прыцягнення i адштурхоўвання выклікае не толькі рух часцінак па прамой, але ix вярчэнне вакол сваёй восі, таму што часцінка адным полюсам адштурхоўваецца, а другім прыцягваецца. Прыхільнасць С. да вучэння Башковіча — адзін з доказаў абгрунтавання субстанцыйнадынамічнай тэндэнцыі ў фізіцы Беларусі i Літвы канца 18 ст. Р.Н.Дожджыкава . |