Старасвецкая Беларусь
Галерэі
Уваход
Зараз на сайце
Цяпер 101 госцяў анлайнТРУЦЭВІЧ Іаіль (? — 1654) |
Грамадскі i культурны дзеяч, друкар, пісьменнік. Нарадзіўся i правёў дзяцінства i юнацтва, відаць, у Магілёве, дзе, магчыма, атрымаў i адукацыю. У 2й чвэрці 17 ст. ён быў членам Магілёўскага Богаяўленскага брацтва i ўдзельнічаў у яго рэлігійнай i асветніцкай дзейнасці як ігумен Куцеінскага Богаяўленскага манастыра (Орша). У Магілёве, верагодна, пазнаёміўся з беларускім друкаром i асветнікам С.Собалем. У пачатку 1630х гадоў прымаў удзел у заснаванні Куцеінскай друкарні, з сярэдзіны 1630х гадоў стаў яе кіраўніком. Тут надрукавана 14 кніг, прызначаных для брацтваў, літургій, свецкага чытання. Распраўсюджваліся гэтыя кнігі таксама на Украіне, у Літве, Расіі. Да большасці нелітургічных выданняў Т. напісаў прадмовы на беларускай i царкоўнаславянскай мовах. Пад яго рэдакцыяй выйшлі «Лексіконь славенаросскій, імён толькованіе» П.Бярынды (1653), «Трефологіонь» (1647) i інш. Ён быў прыхільнікам грамадскапалітычных i культурных сувязей з Рускай дзяржавай. У час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67 Т. садзейнічаў добраахвотнай здачы Магілёва рускім войскам (1654). Памёр у час перавозу Куцеінскай друкарні ў Іверскі манастыр (пад Ноўгарадам).
Літ.: Харламович К. Малороссийское влияние на великорусскую церковную жизнь. Т. 1. Казань, 1914; Жудро Ф. Иоиль Труцевич, первый игумен кутеинских монастырей // Могилёвские епархиальные ведомости. 1891. №8—11. Г.Я.Галенчанка . |