Старасвецкая Беларусь
Галерэі
Уваход
Зараз на сайце
Цяпер 128 госцяў анлайнТЫЛКОЎСКІ Войцех |
(1624—95)
Філосаф тэолаг. Нарадзіўся ў Мазовіі. Скончыў езуіцкую гімназію ў Пултуску. На працягу некалькіх гадоў выкладаў у езуіцкіх калегіях, 4 гады працаваў у Ватыкане. У 1677—81 прафесар Віленскай акадэміі. Пазней кіраваў папскай семінарыяй у Вільні. Належаў да найбольш папулярных езуіцкіх пісьменнікаў таго часу. Валодаў лацінскай, іспанскай, старажытнымі грэчаскай i яўрэйскай мовамі. Напісаў шмат твораў па філасофіі, тэалогіі, прыродазнаўстве. Некаторыя з ix (на лацінскай мове) перавыдаваліся ў Парыжы, Вене, Аўгсбургу i інш. Знешне творы Т. нагадвалі універсальныя даведнікі аб сусвеце. Аднак усё, пра што пісаў Т., зводзілася да ўзвелічэння рэлігіі. Навуцы i розуму ён адводзіў толькі ролю каментарыяў да Свяшчэннага пісання. Найбуйнейшы яго твор — 9томная «Займальная філасофія», у якім разам з выкладаннем логікі, метафізікі i этыкі ёсць звесткі па гісторыі прыродазнаўства, медыцыне, тэорыі Гарвея, Кеплера i інш. вучоных. Значная частка сабраных тут прыродазнаўчых звестак была безнадзейна ўстарэлая i была звычайнай езуіцкай казуістыкай, прызначанай заблытаць чытача. Т. ўсур'ёз разважаў пра такія псеўдапраблемы, як: ці могуць дрэвы размаўляць i на якой мове, ці могуць існаваць звяры без галавы, ці можа анёл кідаць камяні з неба i інш. Падобны змест i ў іншых яго творах: «Займальная метэаралогія», «Займальная фізіка». Тым не менш яго кнігі неаднаразова перавыдаваліся, на працягу некалькіх дзесяцігоддзяў былі для езуіцкіх прафесараў галоўнымі крыніцамі прыродазнаўчых ведаў. У якасці непарушнай ісціны Т. прапаноўваў чытачам сярэдневяковыя погляды на сістэму нябесных сфер, на Зямлю як цэнтр Сусвету. На яго думку, меркаванні вучоных пра будову Сусвету можна прымаць толькі ў тым выпадку, калі яны блізкія да гэтых поглядаў. Даволі прыхільна ставячыся да М.Каперніка як астранома, Т. абвяшчаў недаказанымі гіпотэзамі яго вучэнне пра рух Зямлі вакол нерухомага Сонца, як i вучэнне Пталамея аб руху Сонца i планет вакол Зямлі. Больш прымальнай гіпотэзай Т. лічыў вучэнне Ціха Браге пра рух Сонца вакол нерухомай Зямлі, а планет — вакол Сонца. Так, у сваёй кнізе «Навуковыя гутаркі, якія змяшчаюць у сабе амаль усю філасофію» (Варшава, 1692) ён сцвярджаў: «Некаторыя вучаць, што ў цэнтры сусвету знаходзіцца Сонца, а Зямля вакол яго рухаецца, але гэтае меркаванне, як процілеглае Свяшчэннаму пісанню, абвергнута царквой у 1616 годзе». Далей тлумачыць, што калі б Зямля круцілася вакол Сонца, то будынкі i людзі адляталі б ад яе, як адлятае ўсё тое, што кладуць на млынавы камень. 3 мэтай задавальнення попыту шырокіх колаў шляхты на папулярную «навуковую» літаратуру «Навуковыя гутаркі...» выдадзены ім не на лацінскай, а на польскай мове. Гэта выданне, пазбаўленае схаластычных абстракцый, уяўляла «энцыклапедыю» псеўдапраблем. Фрагменты з яе неаднаразова перадрукоўваліся ў календарах. У рэлігійнапалемічных творах Т. абгрунтоўваў i абараняў догматы рэлігіі. У кнізе «Дасканалая мудрасць, заснаваная на божым страху» (Вільня, 1743) Бога ён характарызуе як духоўнаасобную істоту, якая стварыла сусвет i кіруе ўсім, што ў ім адбываецца. Як варыянт касмалагічнага доказу быцця Бога Т. прыводзіць «лагічны» аргумент: існуючы сусвет павінен быць некім створаны. Паводле меркавання Т., Бог увасабляе найвышэйшы ўзровень усіх дасканаласцей: усемагутнасць, бязмежнасць, нязмернасць. Т. абвяргае пантэістычны пункт погляду пра тоеснасць Бога i прыроды. У гэтай кнізе спецыяльны раздзел прысвечаны абгрунтаванню несмяротнасці душы, якую пасля смерці чалавека Бог па сваім жаданні змяшчае ў рай ці ў пекла; Бог вызначае i мэту існавання чалавека, кіруе ім, але чалавеку дае свабоду ў дасягненні «нябеснай мэты». Галоўнай задачай сваіх твораў Т. лічыў навучальнасць. Мараль ён выводзіў з рэлігіі i атаясамліваў яе з «божым законам», які мае на мэце выпраўляць недасканаласць. чалавечага роду. У поглядах на гісторыю Т. прытрымліваўся правідэнцыялізму, паводле якога ўся дзейнасць людзей — гэта ажыццяўленне раней прадутледжанага «божага плана». Для Т. характэрны маралізатарскі падыход да гісторыі. Гісторыя i мінулае маюць значэнне толькі таму, што ў ix ёсць божыя прадбачанні сучаснага i будучыні. У кнізе «Крыніца дабрачыннай i палітычнай мудрасці, якая дапамагае пры застольных размовах» (Вільня, 1727), Т. палемізаваў з Н.Макіявелі, які лічыў, што празмерная рэлігійнасць шкодная, «Дысідэнцкіх абвінавачаннях» (перавыдадзена ў Вільні ў 1718) — з рэлігійнымі іншадумцамі, адстойвае прынцыпы каталіцкага веравучэння, абвінавачвае дысідэнтаў у рэлігійнай нецярпімасці, адстойвае дамаганні каталіцкай царквы на вяршэнства ў хрысціянстве i яе права сілай навязаць сваё веравучэнне. Памёр Т. ў Вільні.
Літ.: Бирало А.А. Философская и общественная мысль в Белоруссии и Литве в конце XVII — середине XVIII в. Мн., 1971. С. 29—33.
|