Старасвецкая Беларусь
Галерэі
Уваход
Зараз на сайце
Цяпер 112 госцяў анлайнЦАДРОЎСКІ Ян |
Янавіч [3.3.1617—82(7)]
Грамадскі дзеяч, пісьменнікмемуарыст. Нарадзіўся ў в. Пагост Салігорскага рна. Вучыўся ў Крулявецкім універсітэце (Прусія), з 1636 слухач Ягелонскага універсітэта ў Кракаве. 3 1637 на службе ў Б.Радзівіла, з якім у 1638—39 падарожнічаў па Германіі, Галандыі, Даніі, Францыі, Англіі. Пісаў на польскай мове. Аўтар мемуараў (без назвы), упершыню апублікаваных на рускай мове ў часопісе «Временник императорского Московского общества истории и древностей российских» (1855). Мемуары складаюцца з 2 частак. У 1й з ix занатаваны сціслыя біяграфічныя звесткі, адлюстраваны гістарычныя i грамадскія падзеі, апісаны дыпламатычныя даручэнні ў час рускапольскай вайны 1654—67, голад 1656 на Міншчыне, расправа католікаў над віленскімі кальвіністамі 1682. Другая частка мемуараў складаецца ў асноўным з мартыралога, дзе прыведзены звесткі пра родных i знаёмых людзей. У цэнтры твора — выключна свецкія падзеі. Аўтар заклікае да верацярпімасці, услаўляе зямное жыццё чалавека.
Тв.: У кн.: Помнікі мемуарнай літаратуры Беларусі XVII ст. Мн., 1983. С. 23—30, 123—153; Успаміны // Беларуская літаратура. Мн., 1977. А.Ф.Коршунаў. |