Старасвецкая Беларусь
Галерэі
Уваход
Зараз на сайце
Цяпер 62 госцяў анлайнЦЯЦЕРСКІ Міхал |
(? — 12.9.1797)
Беларускі i польскі драматург, педагог. Доўгі час выкладаў рыторыку ў Забельскім дамініканскім калегіуме (цяпер Верхнядзвінскі раён). Тут ён разам з К.Марашэўскім i І.Юрэвічам стварыў школьны тэатр. Пісаў для гэтага тэатра трагедыі i камедыі, перарабіў камедыю Мальера «Лекар паняволі» («Доктар па прымусу», 1787): увёў у яе арыгінальныя вобразы беларускіх сялян Апанаса i Хведара, напоўніў мальераўскі сюжэт мясцовым беларускім каларытам. Ён аўтар трагедый «Сапар» (1788) i «Фемістокл» (1790), камедый «Шлюб, пастаўлены дагары нагамі штучкамі арлекіна» i «Камедыя» (1790—91), празаічнай часткі тэксту камічнай оперы «Апалонзаканадаўца, або Рэфармаваны Парнас» (1789). Паводле законаў класіцызму ў трагедыях дзейнічалі людзі высокага паходжання — каралі, князі, палкаводцы. Ha ix прыкладзе аўтар імкнуўся даць маладому пакаленню ўзоры пераймання, садзейнічаў выхаванню грамадзянскасці, патрыятызму, высокай маральнасці. 3 асветніцкіх пазіцый аўтар асуджаў у ix дэспатызм, сцвярджаў роўнае права ўсіх людзей на валоданне багаццямі прыроды, праслаўляў свецкія веды i чалавечыя дабрачыннасці. У камедыях ён высмейваў маральныя заганы беларускіх i польскіх федалаў, ix сквапнасць i інтэлектуальнае ўбоства.
Літ.: М а л ь д з i с А.І. Ha скрыжаванні славянскіх традыцый. Мн., 1980. С. 320— 324. |