ЮРЭВІЧ Ігнат

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 560 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.7%UNITED STATES UNITED STATES
25.6%CHINA CHINA
5.4%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
5.1%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
4%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.8%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
ЮРЭВІЧ Ігнат

Драматург, педагог, асветнік 2й па­ловы 18 ст. Біяграфічных звестак.у т.л. пра час i месца нараджэння, не захавалася. Вядома толькі, што ў 1780я гады ён жыў на Полаччыне i працаваў выкладчыкам у Забельскім дамініканскім калегіуме, які ў той час быў значным цэнтрам літаратурнатэатральнага жыцця краю. Пры калегіуме дзейнічаў школьны тэатр, рэпертуар якога вызначаўся выключнай разнастайнасцю (ставіліся трагедыі, камедыі, аперэты i інш.). У ліку напісаных для тэатра выкладчыкамі калегіума класічных траге­дий i камедый на антычныя тэмы былі трагедыя «Крэз» (1789) i камедыя «Пышнагельскі», аўтарам якіх з'яўляецца Ю. У гэтых творах адчуваецца ўплыў на яго асветніцкіх ідэй.

Зыходзячы з прац Герадота, Ю. у трагедыі «Крэз» паказаў бессэнсоўнасць вайны паміж персідскім царом Крэзам i лідыйскім царом Кірам, услаўляў мірнае вырашэнне міждзяржаўных канфліктаў. У камедыі «Пышнагельскі» аўтар выкрываў п'янства, марнатраўства, маральнае ўбоства мясцовай шляхты. Свае творы Ю. пісаў на польскай мове, але яна насычана беларусізмамі. Творы Ю. зберагаюцца ў аддзеле рукапісаў Цэнтральнай бібліятэкі АН Літвы.

 

Літ.: М а л ь д з i с А.І. На скрыжаванні славянскіх традыцый. Мн., 1980. С. 322, 324—326.