Старасвецкая Беларусь
Галерэі
Уваход
Зараз на сайце
Цяпер 63 госцяў анлайнЯГАДЗІНСКІ |
Станіслаў Серафім (каля 1590 — каля 1644)
Паэт, перакладчык. Нарадзіўся на Гродзеншчыне, у сям'і збяднелага шляхціца. У 1613—18 вучыўся ў Віленскай акадэміі. Менавіта ў гэты перыяд ён пачаў пісаць вершы. Гэта былі панегірыкі, прысвечаныя прадстаўнікам уплывовай беларускай знаці (Г.Валовічу, A. i К.Халецкім; надрукаваны ў друкарні Я.Карцана), эпіталама з нагоды шлюбу К.Халецкага, 2 вершаваныя уступы да кнігі М.Халецкага «Алегорыя» i інш. Прыхільнасць Халецкіх i ix матэрыяльная падтрымка далі Я. магчымасць паступіць на факультэт права Кракаўскай акадэміі i паспяхова скончыць яго ў 1620. 3 1621 ён працягваў адукацыю ў Падуанскім універсітэце, у 1624—25 падарожнічаў па краінах Заходняй Еўропы (Германія, Бельгія i Італія), 3 1625 Я. жыў пры двары Радзівілаў у Нясвіжы, наведваў Кобрын, Жыровічы, Гродна. Рабіў для магнатаў геральдычныя знакі. У гэты час пісаў пераважна панегірыкі, у асноўным на лацінскай i польскай мовах, але ў яго творах сустракаецца шмат беларускіх слоў, зваротаў. Яго творчасць зазнала ўплыў рэнесансавай па эзіі Я.Каханоўскага. Я. з'яўляецца аўтарам зборнікаў сатырычных эпіграм «Грош» [1618 (?)], «Прыдворныя» (1621), перакладаў на польскую мову «Трыумф кахання» Ф.Петраркі (застаўся ў рукапісе), лібрэта оперы «Вызваленне Руджыера з вострава Алыдыны» Ф.Сарачынелі (1628). Яму прыпісваецца аўтарства першага польскага падручніка па каліграфіі («Каліграфія», выд. 1965). Літ.: П а р э ц к i Я.І. Сатырычныя вершы С.Ягадзінскага // Беларуская літаратура. Мн., 1980. Вып. 8 |