Старасвецкая Беларусь
Галерэі
Уваход
Зараз на сайце
Цяпер 61 госцяў анлайнЯСІНСКІ Якуб |
(Jasinski) (24.12.1761—4.11.1794)
Паэт рэвалюцыянер, генерал войск Рэчы Паспалітай, удзельнік паўстання 1794. Нарадзіўся ў Венглеве ў шляхецкай сям'і. Бацька Павел у свой час служыў у званні паручніка ў харугве
Варшава. Замкавая ппошча. Мастак Каналета.
ваяводзіча смаленскага Сапегі, маці — Францішка з роду Касцецкіх. Атрымаў добрую хатнюю адукацыю. У 1773—80 вучыўся ў Варшаўскім кадэцкім корпусе, пасля заканчэння якога прызначаны падбрыгадзірам 4й брыгады корпуса. У пач. 1789 кароль Станіслаў Аўгуст Панятоўскі даручыў Я. i іншым арганізаваць корпус інжынераў літоўскіх у Вільні. 3 1792 палкоўнік у інжынерным корпусе. Калі ў маі 1792 пачалася вайна паміж Расіяй i Рэччу Паспалітай, выконваў абавязкі камандзіра корпуса інжынераў пры галоўнай літоўскай дывізіі, удзельнічаў у бітвах пад Мірам, Брэстам. Узнагароджаны залатым крыжам «Віртуці Мілітары». У 1794 узначальваў тайную арганізацыю «віленскіх якабінцаў». У час паўстання ўваходзіў у часовы рэвалюцыйны ўрад Літвы i заходняй Беларусі — Найвышэйшую літоўскую раду; атрымаў званне генерала, камандаваў дывізіяй. Загінуў пры абароне Прагі (прадмесце Варшавы). Меў добрыя паэтычныя здольнасці, але літаратуру не лічыў асноўнай сваёй дзейнасцю. Творчасць Я. спачатку развівалася пад уплывам сентыменталізму (жартоўныя эратычныя вершы, ідыліі, папулярныя песенькі, напр., «Ясь i Зося»). 3 сярэдзіны 1780х гадоў звярнуўся да сацыяльнай тэматыкі. Яго вершы i байкі набылі палітычны характар, у некаторых творах заклікаў народ да адкрытай барацьбы з феадальнай тыраніяй i выкарыстоўваць вопыт Французскай рэвалюцыі. Асновай значнасці чалавека, праверкай яго маральных якасцей лічыў грамадскую карыснасць. Сваёй творчасцю Я. зрабіў рашучы крок ад асветніцтва да рэвалюцыйнага дэмакратызму. Аўтар іроікамічнай паэмы «Спрэчкі» (1788—92); як i паэма «Цянця», часткова апублікавана ў «Tygodniku Wilenskim» («Віленскі штотыднёвік», 1819), у якой выкрываў ролю рэлігіі ў феадальным грамадстве, яе палітычную i сацыяльную аснову. Верш Я. «Аб сталасці: Да польскіх выгнаннікаў» выдадзены асобна ў Гродне (1793). Творы Я. выдадзены ў Кракаве (1869). А.Міцкевіч прысвяціў яму драму «Якуб Ясінскі».
Літ.: Moscicki Н. Generaі Jasinski i powstanie Kosciuszkowskie. Warszawa, etc, 1917. А.М.Філатава.
|