Старасвецкая Беларусь
Галерэі
Уваход
Зараз на сайце
Цяпер 64 госцяў анлайнАБІХТ Адольф |
Іванавіч (1793—3.8.1860)
Вучонымедык. Нарадзіўся ў сям'і філосафа І.Х.Абіхта. У 1810 скончыў Віленскі універсітэт. Магістр філасофіі (1811), доктар медыцыны (1815). Кіраваў гінекалагічнай клінікай пры Віленскім універсітэце. У 1820 накіраваны на 3 гады за мяжу на падрыхтоўку да прафесуры. Падарожнічаў па Германіі i Францыі, слухаў лекцыі ў Вене i Парыжы. У 1823 атрымаў кафедру галоўнага курса паталогіі ў Віленскім універсітэце. У 1827 прызначаны ардынарным прафесарам. Пасля закрыцця універсітэта з 1832 быў прафесарам Віленскай медыкахірургічнай акадэміі. Лічыўся першым медыцынскім кансультантам у Вільні i Літве. Аўтар прац «Пра атручэнні i спосабы ix лячэння» (Вільня, 1829), «Заўвагі адносна паталогіі, як асновы медыцынскай сістэмы» (1831). Пасля закрыцця акадэміі займаўся лячэбнай практыкай у Вільні. |