Старасвецкая Беларусь
Галерэі
Уваход
Зараз на сайце
Цяпер 530 госцяў анлайнАБРАМОВІЧ Антон |
Іванавіч (каля 1811 — пасля 1854) Піяніст, кампазітар, педагог. Нарадзіўся ў Віцебскім павеце. Музыцы вучыўся ў бацькі. У канцы 1832 пераехаў у Пецярбург, дзе ў хуткім часе заваяваў прызнанне як таленавіты выканаўца i высокапрафесійны фартэпіянны педагог. Яго метад навучання на фартэпіяна карыстаўся ў Пецярбургу вялікай папулярнасцю, i многія з яго навучэнцаў дасягнулі значных поспехаў. У 1846 A. зрабіў спробу абагульніць свой педагагічны вопыт i распачаў работу над вучэбным дапаможнікам для піяністаўпедагогаў «Школа для фартэпіяна». Побач з педагагічнай А. актыўна займаўся канцэртнай дзейнасцю, якая атрымала выдатную ацэнку пецярбургскіх музычных крытыкаў. Ён напісаў каля 50 фартэпіянных i вакальных твораў, сярод якіх фантазіі, варыяцыі, паланезы, вальсы, мазуркі, маршы, рамансы, апрацоўкі беларускіх народных песень i інш. Асобнае месца ў творчай спадчыне А. займае фартэпіянная паэма «Беларускае вяселле», дзе ўпершыню ў аснову твора прафесійнага кампазітара пакладзены сюжэт вясельнага абраду. Гэты яскравы, каларытны твор не страціў свайго гісторыкаэтнаграфічнага i мастацкага значэння i да нашага часу.
Літ .:Ахвердава А. Пачынальнікі беларускага піянізму // Мастацтва Беларусь 1985. №2. |