Старасвецкая Беларусь
Галерэі
Уваход
Зараз на сайце
Цяпер 369 госцяў анлайнАВЕНАРЫУС Мікалай |
Пятровіч [31.8(12.9). 1834 — 4(17).7.1903]
Дзеяч народнай асветы, педагог, археолаг, краязнавец. Нарадзіўся ў Царскім Сяле. Скончыў гімназію i Галоўны педагагічны інстытут у Пецярбургу. Працаваў настаўнікам нямецкай мовы i гісторыі ў 2й Пецярбургскай гімназіі. У 1862 пасланы за мяжу для азнаямлення з германскімі i швейцарскімі семінарыямі. Пасля вяртання ў 1864 заснаваў Маладзечанскую наста ўніцкую семінарыю. У 1864—85 працаваў інспектарам АлександрыйскаМарыінскага інстытута ў Варшаве, потым беластоцкага настаўніцкага інстытута. У 1860—70 у айчынных i берлінскіх часопісах змяшчаў свае працы па педагогіцы: «Парады педагогапрактыка», «Русо i яго Эміль», «Пра рэформу школьнай справы ў Расіі» i інш.; склаў вучэбную карту Еўрапейскай Расіі, пісаў творы для дзяцей. У 1885—90 займаўся раскопкамі курганоў у Барысаўскім i Навагрудскім пав., мураваных магіл у Бельскім i Беластоцкім пав. (цяпер Польшча). Сабраў 125 каменных сякер на Магілёўшчыне, калекцыю свінцовых пломбаў са знакам! Рурыкавічаў у Драгічыне на р. Буг. Апісаў ятвяжскія старажытныя помнікі Віленскага музея, аўтар артыкулаў па нумізматыцы i археалогіі.
Тв.: Руководство к воспитанию и элементарному обучению. Варшава. 1874; Дрогичин Надбужский и его древности // Древности СевероЗападного края. Спб., 1890. Т. 1, вып. 1. Літ.: Авенариус Н.П. (некролог) // Ист. веста. Спб., 1903. №8; Авенариус Н.П. (некролог) // Виленский календарь на 1904 г. Вильна. 1904. |