АКРЭЙЦ Станіслаў

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 486 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.7%UNITED STATES UNITED STATES
25.7%CHINA CHINA
5.5%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
5%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
4%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.8%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
АКРЭЙЦ Станіслаў

Станіслававіч [псеўд. Арліцкі,   Арлінскі; 13(25)8.1836 — пасля 1918]

 

Рускі i беларускі журналіст, мемуарыст,  белетрыст.  Нарадзіўся ў сям'i чыноўніка ў г. Арол (паводле іншых звестак — у пас. Павянец Алонецкай губ.). У 1850—60я гады жыў на Бела­русь   Скончыў   Віцебскую   гімназію (1865), быў вольным слухачом ГорыГорацкага    земляробчага    інстытута. Служыў у Магілёве ў палаце дзяржаўных маёмасцей. Дасылаў заметкі ў пецярбургскія часопісы «Искра» i «Эко­номический указатель», падтрымліваў сувязі  з  рэдакцыяй  «Современника». М.А.Дабралюбаў   ухваліў  яго  праект выдання ў Магілёве час. «Белорусский вестник»    (не здзейсніўся). Удзельнік паўстання 1864—64. Потым працаваў у Віленскай   публічнай   бібліятэцы.   У 1867 выдаў у Вільні каляндар для на­рода. 3 1868 у Пецярбургу, сакратар газ. «Новое время», адным з выдаўцоў якой быў А.Кіркор. Выдаваў часопісы «Дешевая библиотека» (1871 — студз. 1874),    «Всемирный труд» (1872), дзе друкаваліся матэрыялы пра Беларусь (мастацкія творы А., нарысы Ф.М.Рашэтнікава). У 1880я гады з дэмакратычных  пазіцый  перайшоў на  рэакцыйныя.    У   сваім   часопісе    «Луч» адкрыта прапаведаваў шавінізм i антысемітызм. У раманах «Апошнія язычнікі»   (1871—72),   паэме   «Беларуская быль» (1872), кнізе «Старасвецкія памешчыкі.   Нарысы   Заходняга   краю» (1885), аўтабіяграфічнай хроніцы «Далёкія гады» (1899) i мемуарных нарысах, надрукаваных у пачатку 20 ст. ў «Историческом   вестнике»,   расказваў пра Беларусь i Літву 1850—60х гадоў, норавы прыгоннікаў, грамадскае i культурнее жыццё Віцебска, Магілёва, Вільні, паўстанне 1863—64.

 

Тв.: Уголок восстания 1863 г. // Ист. вест. 1902. №10—11; Мои скитания по белу свету // Там жа. 1908. №12; Воспоминания инсургента // Там жа. 1912. №9—10; Лите­ратурные встречи и знакомства // Там жа. 1916. №6—7.

Літ.: Добролюбов Н.А. Собр. соч. М, Л., 1963. Т. 6, С. 226, 527—528; К i с я л ё ў Г. Пошукі імя. Мн., 1978. С. 141—142, 203; Кузняева О.А. Изда­тельская деятельность С.С.Окрейца и «Бе­лорусский вестник» // История книги, книжного дела и библиографии в Белорус­сии: (сб. науч. ст.). Мн., 1986. С. 85—97.

Г.В.Кісялёў, С.А.Кузняева.